wd wp Пошук:

Туберкулёзны бронхаадэніт

Туберкулёзны бронхаадэніт — туберкулезнае паражэнне лімфатычных вузлоў кораня лёгкага, якое ўзнікае пры першасным туберкулёзе. Ад першаснага туберкулёзнага комплексу адрозніваецца тым, што пнеўманічныя змены, якія ўзнікаюць у легачнай тканцы, мінімальныя і далейшага развіцця не атрымліваюць. На першым плане туберкулёз лімфатычных вузлоў.

Сімптаматыка і цячэнне

Клінічная карціна залежыць ад патамарфалагічных змен і ад рэактыўнасці арганізма. Магчыма, амаль бессімптомнае цячэнне. Чым больш выяўлены казеозны некроз, тым цяжэй ступень інтаксікацыі.

Інтаксікацыя праяўляецца ў працяглым павышэнні тэмпературы, якая часцей трымаецца ў малых субфебрыльных(руск.) бел. межах, але можа падымацца і вышэй. Адзначаецца паскарэнне РСЭ(руск.) бел., зрух нейтрафільнай формулы налева. Звычайна маецца кашаль без мокроты. Пры значным павелічэнні лімфатычных вузлоў можа паўстаць здушэнне бронха, пры гэтым кашаль набывае прыступападобны характар.

Часам назіраецца ўкарачэнне гуку на ўзроўні III—V грудных пазванкоў і бронхафанія. Можа праслухоўвацца змененае дыханне і нават адзінкавыя хрыпы ў міжлапаткавай прасторы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Туберкулёз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты