wd wp Пошук:

Казеозны некроз

Казеозны некроз (ад лац.: caseosus — «тварожысты» і стар.-грэч.: νέκρωσις — «змярцвенне») — апісанне формы смерці біялагічных тканак, разнавіднасці каагуляцыйнага некрозу(руск.) бел., вылучаны ў асаблівую групу з-за свайго знешняга выгляду. Мёртвая тканка выглядае як мяккая, белая бялковая тварожыстай кансістэнцыі некратычная маса.

Прычыны

Часта казеозный некроз звязваюць з туберкулёзам. Таксама ён можа выклікацца сіфілісам або пэўнымі грыбкамі: звычайна з’яўленне можа быць звязана з гістаплазмозам(руск.) бел., крыптакакозам(руск.) бел. і какцыдыаідамікозам(англ.) бел.[1].

З’яўленне

Пры казеозным некрозе не захоўваецца гісталагічная архітэктура. Пры даследаванні пад мікраскопам з афарбоўкай гематаксілінам і эазінам(руск.) бел. гэта характарызуецца з пазбаўленымі клетак ружовымі зонамі некрозу, акружанымі гранулематозным(руск.) бел. запаленчым працэсам.

Калі прыкаранёвы лімфатычны вузел, напрыклад, інфіцыраваных на туберкулёз, і ўсё ідзе да казеознага некрозу, то масава можа пачаць выяўляцца змена колеру скуры ад сырнага жаўтлява-карычневага да белага, па прычыне чаго гэты выгляд некрозу часта малююць як камбінацыю абодвух відаў — каагуляцыйнага(руск.) бел. і каліквацыйнага(руск.) бел. некрозу.

Тым не менш, у лёгкіх, больш звычайны казеозны некроз з грануляваным жаўтлява-карычневым адценнем паверхні. Разбурэнне тканак настолькі шырокае, што існуе шэраг абласцей з пустэчамі (таксама вядомых як кістозныя прасторы).

Зноскі

  1. Лёгочная патология(неопр.). 14 апреля 2012 года. (англ.)   (Проверено 19 января 2010)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Паталагічная анатомія
Катэгорыя·Туберкулёз
Катэгорыя·Гісталогія