Тро́давіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Тродавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Расонскага раёнаў Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чырвоны Сцяг. З 20 верасня 1944 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Шуляцінскага сельсавета[1].
4 чэрвеня 1962 года цэнтр Шуляцінскага сельсавета перанесены ў вёску Тродавічы, сельсавет перайменаваны ў Тродавіцкі[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. 2 жніўня 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Краснаполле, сельсавет перайменаваны ў Краснапольскі[3].