wd wp Пошук:

Тродавічы

Тро́давічы[1] (трансліт.: Trodavičy, руск.: Тродовичи) — вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснапольскага сельсавета.

Гісторыя

У XVXVI стст. родавы маёнтак Скарынаў.

У 1924—1939 і 1962—1966 гадах цэнтр Тродавіцкага сельсавета[2][3].

У маі 1942 г. вёска была занята савецкімі партызанскімі атрадамі. 17 студзеня 1943 г. карны атрад нямецкіх акупацыйных улад спалілі ў хаце Сідаравай 107 жыхароў вёскі. 7 падлеткаў было сагнана на прымусовыя працы[4].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Акт об уничтожении немецко-фашистскими захватчиками мирного населения и военнопленных на территории Россонского района за 1941—1944 гг. // Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацк. — Ф. 687. — Воп. 1. — Спр. 1. — Л. 56—59.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Краснапольскі сельсавет (Расонскі раён)
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Расонскага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных