Тоцемскі раён (руск.: Тотемский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва ўсходняй частцы Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Тоцьма.
Тоцемскі раён мяжуе з Междурэчанскім, Сокальскім, Сямжанскім, Верхаважскім, Тарнагскім, Нюксенскім, Гразавецкім і Бабушкінскім раёнамі, а таксама з Кастрамской вобласцю на поўдні. Плошча раёна складае 8195,98 км², што дае магчымасць раёну знаходзіцца на трэцім радку паводле плошчы тэрыторыі ў вобласці.
Тоцемскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 22 751 чалавек.