Нюксенскі раён (руск.: Нюксенский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца вёска Нюксеніца.
Нюксенскі раён мяжуе з Велікаусцюжскім, Кічменгска-Гарадзецкім, Тоцемскім, Бабушкінскім і Тарнагскім раёнамі, а таксама з Архангельскай вобласцю на поўначы. Плошча раёна складае 5167,42 км².
Нюксенскі раён быў утвораны 10 красавіка 1924 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК. 9 лютага 1929 года была арганізавана першая камуна «Пражэктар» у складзе 23 сялянскіх гаспадарак вёсцы Нюксеніца. Старшынёй камуны быў абраны Іван Юраў.
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 8629 чалавек.