Гра́завецкі раён (руск.: Грязовецкий район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Гразавец, які размяшчаецца за 44 км ад Волагды.
Гразавецкі раён мяжуе з Междурэчанскім і Валагодскім раёнамі, а таксама з Кастрамской і Яраслаўскай абласцямі на поўдні. Плошча раёна складае 5030 км².
Гразавецкі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 32 730 чалавек.