Тару́ньскае ваяво́дства[1] (польск.: województwo toruńskie) — ваяводства, якое існавала ў Польшчы ў перыяд з 1975 па 1998 гады. Скасавана ў выніку адміністрацыйнай рэформы 1998 года. Займала плошчу 5348 км². У 1998 годзе налічвала 674 800 жыхароў. Сталіцай ваяводства з’яўляўся горад Торунь.
У 1999 годзе большая частка тэрыторыі ваяводства адышла да Куяўска-Паморскага ваяводства і некалькі гмін — да Вармінска-Мазурскага ваяводства.
Гарады Таруньскія ваяводства паводле колькасці насельніцтва станам на 31 снежня 1998 года[2]:
|
Год | 1975 | 1980 | 1985 | 1990 | 1995 | 1998 |
Насельніцтва | 587 400 | 610 800 | 640 600 | 659 100 | 671 100 | 674 800 |