wd wp Пошук:

Томас Мюнцэр

Томас Мюнцэр (ням.: Thomas Müntzer, таксама Münzer, каля 1490 — 27 мая 1525) — радыкальны прапаведнік часоў Рэфармацыі, духоўны лідар сацыяльнага руху, які прапаведаваў усеагульную роўнасць на аснове евангельскіх ідэалаў і тэрор супраць традыцыйнай царквы і дваранства. З рухам Мюнцэра быў звязаны магутны выступ германскіх сялян супраць феадалаў (нямецкая сялянская вайна XVI стагоддзя).

Вучэнне

Нарадзіўся ў Гарцы ў 1490 г., вучыўся ў Вітэнбергу і стаў святаром. Як і Лютэр, Мюнцэр захапіўся містыкай, але, захоплены сацыяльна-рэлігійным хваляваннем ў народзе, прыйшоў да апакаліптычных уяўленняў і камуністычных ідэяй.

У 1520 годзе Мюнцэр, у якасці прапаведніка ў Цвікау (у Саксоніі), выступае як палымяны дэмагог, як самы яркі выразнік настрою, які ахапіў рамесныя пласты горада; грубая гаворка Мюнцэра, яго старазапаветныя алегорыі адпавядалі прастадушным уяўленням.

Адстаўлены магістратам, Мюнцэр едзе ў Прагу, каб чыніць «пагром папоў і малпаў». Затым Мюнцэр з’яўляецца ў Альштэце (Цюрынгія), збірае ранейшых сваіх прыхільнікаў і прапаведуе ўсталяванне на зямлі царства «святых»: «Ізраіль» (абраннікі) павінны вынішчыць бязбожных «ханаанітаў».

Натхнёныя Мюнцэрам энтузіясты руйнуюць іконы і паляць цэрквы, як «пячоры д’ябла». Мюнцэр развівае сацыяльны ідэал: усюды павінна ўсталявацца роўнасць і братэрства, кіраўнікі павінны зраўняцца з апошнім хрысціянінам. У сваіх пасланнях да ўладаў і гарадоў Мюнцэр заяўляе, што закліканы Богам да вынішчэння тыранаў, права мяча — у абшчын, а не ў князёў.

Ён падпісвае панфлеты наступным чынам: Мюнцэр з молатам, Мюнцэр з мячом Гедэона. Адзін з памфлетаў быў прысвечаны «яснавяльможнаму, высоканароджанаму ўладыку і ўсемагутнаму Госпаду Ісусу Хрысту». Лютэру і ўмеранай, чыста царкоўнай рэформе быў абвешчаны поўны разрыў. Лютэр называў Мюнцэра «альштэцкім сатаной», а Мюнцэр Лютэра — Вітэнберскім папам, архіпаганцам, лісліўцам князёў.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118585533 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1525 годзе
Катэгорыя·Пакараныя смерцю рэвалюцыянеры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1490 годзе
Катэгорыя·Анабаптызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы на банкнотах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Абезгалоўленыя
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Германіі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1489 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Правадыры паўстанняў
Катэгорыя·Хрысціянскія сацыялісты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сялянская вайна ў Германіі
Катэгорыя·Памерлі 27 мая