wd wp Пошук:

Сялянская вайна ў Германіі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сялянская вайна.

Сяля́нская вайна́ 1524—1526 гадо́ў (ням.: Deutscher Bauernkrieg) — найбуйнейшае антыфеадальнае выступленне сялян (падтрымана асобнымі гарадамі і рыцарамі) у сярэдневяковай Германіі, у частцы Аўстрыі і Швейцарыі.

Была працягам шматлікіх сялянскіх хваляванняў з 14 ст. (рух Г.Бёгайма, змова «Башмака» beru і іншыя). Праходзіла ва ўмовах рэлігійнай Рэфармацыі. Выклікана эканамічнымі, сацыяльнымі і палітычнымі прычынамі (уціск сялян землеўласнікамі, падатковы прыгнёт, у т. л. царкоўная дзесяціна, і іншае).

У марксісцкай гістарыяграфіі Сялянская вайна 1524—1526 гг. разглядаецца як кульмінацыя раннебуржуазнай рэвалюцыі перыяду Рэфармацыі.

Ход вайны

Сялянская вайна пачалася ў чэрвені 1524 з паўстання на поўдні Германіі (ландграфства Шцюлінген beru). Пад уплывам прапаганды Т. Мюнцэра і анабаптыстаў паўстанне набыло арганізаваны характар.

З пачатку 1525 яно ахапіла Верхнюю Швабію beru і Франконію. У красавіку 1525 паўсталі сяляне ў Цюрынгіі, у маі — у Ціролі.

Лідарамі паўстанцаў былі Т. Мюнцэр, Ф. Гаер, М. Гайсмайр і іншыя. У раёнах сялянскіх паўстанняў дзейнічалі буйныя атрады колькасцю да некалькіх тысяч чалавек, яны авалодалі шэрагам замкаў.

Было распрацавана некалькі ўтапічных праграмных дакументаў паўстанцаў («Артыкульнае пісьмо», «12 артыкулаў» beru, «Гейльбронская праграма» і іншыя), якія з пазіцый «боскага права» адлюстроўвалі ідэю сацыяльнай справядлівасці.

Многія вёскі і цэлыя мясцовасці адмаўляліся ад выканання феадальных павіннасцей і патрабавалі ад сваіх землеўласнікаў іх ліквідацыі.

Але разрозненасць асноўных цэнтраў паўстанняў і іх слабая падтрымка бюргерствам аблегчылі задушэнне сялянскай вайны сіламі Швабскага саюза beru і іншых рыцарскіх войск. Апошнімі супраціўляліся паўстанцы ў Ціролі, Карынтыі, Штырыі, Крайне (да лета 1526).

Вынікі

Паражэнне Сялянскай вайны не прывяло да істотных змен у становішчы сялянства ў Германіі, але вайна засведчыла вялікую сацыяльную актыўнасць сялянскага саслоўя.

Рэхам Сялянскай вайны была Мюнстэрская камуна (1534—1535).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Сялянскія паўстанні
Катэгорыя·Сялянская вайна ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара