wd wp Пошук:

Тбіліскі метрапалітэн

Тбіліскі метрапалітэн (груз. თბილისის მეტროპოლიტენი) — сістэма ліній метрапалітэна ў Тбілісі (Грузія).

Гісторыя

Уведзены ў эксплуатацыю 11 студзеня 1966 года і стаў чацвёртым па ліку ў СССР пасля маскоўскага, ленінградскага і кіеўскага. Ні на момант пачатку будаўніцтва метрапалітэна, ні на момант яго адкрыцця горад Тбілісі не дасягнуў мільённай колькасці жыхароў, насуперак прынятай у СССР практыцы будаваць метро толькі ў гарадах-«мільённіках».

З 2017 года, калі адкрылася апошняя на дадзены момант станцыя, метрапалітэн налічвае 29 км ліній і 23 станцыі[1], размешчаныя на двух лініях — Ахметэлі-Варкетылскай і Сабурталінскай. Тбіліскі метрапалітэн з’яўляецца другім па велічыні метрапалітэнам Закаўказзя (першы — Бакінскі метрапалітэн, трэці — Ерэванскі).

Да 2010 года ў метрапалітэне дзейнічалі жэтоны (спачатку металічныя, затым пластыкавыя). У цяперашні час сістэма аплаты праезду — толькі па пластыкавых картах. Кошт праезду складае 50 тэтры. Працуе з 6:00 да 24:00. Інтэрвал руху ад 2,5 хвіліны ў гадзіны пік да 12 хвілін у позні час.

Аб’явы станцый у вагонах чытаюць на грузінскай і англійскай мовах, назвы станцый таксама напісаны на грузінскай і англійскай мовах.

Спасылкі

Зноскі

  1. Испанцы построили в Тбилиси новую станцию метро
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тбіліскі метрапалітэн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта