wd wp Пошук:

Кіеўскі метрапалітэн

Кі́еўскі метрапалітэ́н (укр. Київський метрополітен) — адзін з відаў грамадскага транспарту украінскай сталіцы, выдатны архітэктурны твор, пабудаваны як адзіны манументальны комплекс пад зямлёй і на паверхні.

Кіеўскі метрапалітэн з’яўляецца шматпрофільным прадпрыемствам, сучасны складаны інжэнерны комплекс. У яго складзе 11 эксплатацыйных службаў, 3 электрадэпо, вагонарамонтны завод, дырэкцыя будаўніцтва метрапалітэна.

Станцыя Арсенальная Святошынска-Броварскай лініі з’яўляецца самай глыбока ў свеце (ад паверхні зямлі да платформы 105,5 метраў).

У савецкі час метрапалітэн насіў імя У. І. Леніна[2][3], але сёння ля метро не пазначына. У 1981 годзе ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[2].

Гісторыя

У складзе СССР

Будаўніцтва пачалася ў 1949 годзе[4]. У першую чаргу будаўніцтва ўвайшлі станцыі Вакзальная, Універсітэт, Хрэшчатык, Арсенальная, Дняпро[5]. Адкрыццё адбылося 6 лістапада 1960 года. Участак першай лініі складаў 5,2 км, станцыямі ад Вакзальная да Дняпро[6]. Лінія абслугоўвалася трохвагоннымі цягнікамі з вагонамі тыпу Д вырабніцтва Мыцішчынскага машынабудаўнічага завода. Часовае дэпо было ля станцыі Дняпро.

Другая пускавая чарга была адчынена ў 1963 годзе, якая складала две станцыі — Політэхнічны інстытут і Завод «Бальшавік».

У 1965 годзе адкрыццё новых трох станцый Гідрапарк, Левабярэжная і Дарніця, з імі Мост Метро, Русанаўскі мост і дэпо Дарніця. Акрамя таго, на станцыі Хрэшчатык адчынілі выхад да вуліцы Інстытуцкай, які пачалі будаваць у 1960 годзе. У тым жа годзе пачаліся пастаўкі новых вагонаў тыпу Е[7].

У 1968 метро зноў павялічылася — адчынена станцыя Камсамольская з абаротным тупіком ў якім быў першы пункт тэхнічнага абслугавання цягнікоў.

У 1971 годзе запушчаныя ў экспатацыю тры станцыі — Кастрычніцкая, Ніўкі, Святошына. Пачатак будаўніцтва Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі[8].

З 1972 года ўсе цягнікі сталі пяцівагонныя.

У 19731974 гадах Кіеўскае метро пачало атрымліваць вагоны тыпу Ема-502\ЕМ-501[7].

У 1976 годзе адрыццё другой лініі, якая складалася з трох станцый — Плошча Калініна, Паштовая плошча, Чырвоная плошча, з перасадачным вулом Плошча Калініна — Хрэшчатык.

Нягледзячы на тое, што 5 снежня 1979 года была адчынена станцыя Піянерская за якую быў перанесяны пункт тэхнічнага абслугавання, аснаўное будаўніцтва працягвалася на другой лініі: 19 снежня 1980 года пачалі працу тры новая станцыі на поўначы лініі — Тараса Шаўчэнка, Пэтрыўка, Праспект Карнейчука. У пачатку 1981 года адчыніліся станцыі Плошча Льва Талстога і Рэспубліканскі стадыён на поўдне лініі. Пачатак будаўніцтва трэцяй лініі. 6 лістапада 1982 года працуюць Мінская і Герояў Дняпра самыя паўночныя станцыі другой лініі.

30 снежня 1984 пачынаюць свою працу станцыі Чырвонаармейская і Дзяржынская.

6 лістапада 1987 года спецыяльна для злучэння першай лініі з трэцяй, між станцыямі Хрэшчатык і Універсітэт пабудавана станцыя Ленінская.

19 сакавіка 1988 годзе за станцыяй Герояў Дняпра адчынена новае дэпо Абалонь якое пачало абслугоўваць Абалонска-Тэрэмкоўскую лінію.

31 снежня 1989 года пачала працу Сырэцка-Пячэрская лінія, даўжынёй 2,1 км, якая складалась са станцый — Залатыя Вароты, Палац Спорту і Мечнікава, першыя две перасадкавыя, але да 30 красавіка 1990 года выхад са станцыі Залатыя Вароты быў толькі праз станцыю Ленінская і толькі 1 мая 1990 года станцыі Залатыя Вароты з’явіўся свой асабісты выхад да вуліцы Уладзімірскай.

У часы незалежнасці

Не гледзячы на цяжкія эканамічныя ўмовы пасля распаду СССР, будаўніцтва метро ішло хуткімі тэмпамі. Так 31 снежня 1991 года пабудаваны станцыі Пячэрская, Дружбы Народаў, Выдубічы, але прыступілі к працы толькі апошнія дзве, станцыя Пячэрская была закарсевіравана[9].

30 снежня 1992 пабудаваны станцыі Славутыч і Асакаркі, разам са станцыямі адкрылі і Паўднёвы мост. Між станцыяй Выдубічы і мастом зрабілі зачын для станцыі Тэлечка.

28 снежня 1994 года уведзяны ў эксплуатацыю станцыі Пазнякі і Харкаўская.

30 снежня 1996 года трэцяя лінія пашырылася станцыямі з іншага боку, гэта былі станцыі Львоўская брама і Лук’янаўская, але станцыя Львоўская брама так і не пачала працавать праз недахоп грошаў і адзінай ідэі будаўніцтва выхада да Львоўская плошчы[10]. Акрамя таго, у тым жа годзе у дэпо Абалонь пачалі пастаўляць вагоны апошняй мадэфікацыі  81-717.5М/714.5М.

27 снежня 1997 года адрыццё станцыі доўгобуда — Пячэрская.

30 сакавіка 2000 года адчыніла дзверы станцыя Дарагажычы, разам з ёй была пабудавана і станцыя Герцэна, але яна і сёння не працуе.

Пачатак XXI стагоддзя

24 мая 2003 года першая лінія падоўжылася на захадным накірунку на две станцыі: Жытомірская і Акадэммістэчка.

У 2004 годзе Сырэцка-Пячэрская лінія пашырылася станцыяй Сырэц, а праз год станцыяй Барыспальская, а ў 2006 годзе між станцыямі Барыспальская і Харкаўская была уведзена ў эксплуатацыю станцыя Вырліца.

23 жніўня 2007 года на Сырэцка-Пячэрскай лініі адчынена дэпо Харкаўская, якое знаходзіцца ў лесе за станцыяй Чырвоны Хутар, якая пачала будавацца ў 2005 годзе, а пачала працу толькі ў мае 2008 года. На сённяшні дзень з’яўляецца канцавой ў Барыспальскім накірунку.

У 2010 годзе Кіеўскі метрапалітэн святкаваў сваё 50-годдзе і на прыканцы года адчнілі дзеры тры новыя станцыі другой лініі на паўднёва-захадным накірунку, гэта станцыі Дэміеўская, Галасіеўская, Васількоўская і роўна праз год адчынілі юбілейную 50 станцыю — Выставачны Цэнтар[11].

25 кастрычніка 2012 адбылося адкрыццё станцыі Іпадром.

6 лістапада 2013 года адкрыццё станцыі Тэрэмкы[12].

Перайменаванне станцый

Кіеўскі метрапалітэн сёння

Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Гэроіў Дніпра
Мінска
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Льва Талстога 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова
Сырэцка-Пячэрская лінія
ЦЧ «Вынаградар»
Маршала Грэчкі
Вынаградар
Праспект Праўды
Мастыцка
Тупік
Сырэць 
Дарагажычы
Гэрцэна
Службовая галіна (праект) да Глыбочыцка
Лук’яніўска  
Львоўская Брама
Залаці Варота 






Палац Спорту 
Службовая галінка да Хрэшчатык
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Клоўска
Пэчэрска
Дружбы Народзіў
Выдубычы     +аў
Тэлычка
Паўднёвы мост праз р. Дняпро
Славутыч
Асакаркы
Пазнякы 
Харкаўская
Вырлыця
Барыспільска
ЦЧ-3 «Харкіўскэ»
Чэрвоні Хуцір
Тупік
Прамыслова
Гарбунова
Дарныцкі вакзал 
Дарныцка плошча
Браварскі праспект   

Станам на 2020 год у Кіеўскім метрапалітэне 3 дзеючыя лініі, эксплуатацыйная даўжыня якіх прыблізна 67,4 км. Да паслуг пасажыраў — 52 станцыі, з трыма падземнымі перасадачнымі вузламі ў цэнтры горада. Лініі метрапалітэна праходзяць праз усе 10 раёнаў Кіева.

Агульны парк дэпо — 814 вагона.

Будуецца ўчастак ад станцыі Сырэць, з будучымі станцыямі Мастыцкая і Праспект Праўды.

Пасажыраў метрапалітэна абслугоўваюць 122 эскалатараў, якія дзейнічаюць на 25 станцыях. Энергетычная сістэма падземкі ўключае разгалінаваную кабельную сетку, 52 тока-паніжальныя падстанцыі, 2 токавыя падстанцыі, 14 трансфарматарныя падстанцыі. Кіраванне імі ажыццяўляецца з аўтаматызаваных дыспетчарскіх пунктаў.

Перспектывы

Па генеральнаму плану Кіева да 2025 года[13], разпрацоўванага ў 2011 гаду, плануецца будаўніцтва новай галіны метро з жылога масіва Траешчына да аэрапорта Кіеў, Сырэцка-Пячэрскую лінію працягнуць да жылога масіва Вінаградар. Акрамя таго прадугледжана будаўніцтва Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі за станцыю Тэрэмкі.

Спасылкі

Зноскі

  1. За мінулы год сталічная падземка перавезла амаль 485 000 000 пасажыраў
  2. 1 2 http://geo.ladimir.kiev.ua/pq/dic/g--K/a--METROPOLITEN_IMENI_V._I._LENINA
  3. https://archive.is/20120726214742/tf1.mosfont.ru/photo/02/64/08/264083.jpg
  4. http://www.metropoliten.kiev.ua/hist.php?lang=1
  5. http://www.metro.kyiv.ua/?q=node/110
  6. http://kievpress.livejournal.com/8570.html
  7. 1 2 http://www.nuclear-attack.com/139.php
  8. http://81412.livejournal.com/1962.html
  9. http://www.metro.kyiv.ua/?q=node/184
  10. http://www.metro.kyiv.ua/?q=node/371
  11. https://kyiv.pravda.com.ua/news/4e8182808e3fc/
  12. https://www.unian.ua/kyiv/849266-u-kievi-vidkrito-novu-stantsiyu-metro-teremki.html
  13. https://archive.is/20120715073946/kievgenplan.grad.gov.ua/images/17_Reyka_osnovn1X1-A3_100_000.jpg
Лініі Кіеўскага метрапалітэна
.1.  Святошынска-Броварская  .2.  Абалонска-Тэрэмкоўская  .3.  Сырэцка-Пячэрская  .4.  Падольска-Вігураўская  .5.  Левабярэжная  .6.  Вышгарадска-Дарніцкая 
Тэмы гэтай старонкі (2):
Метрапалітэны паводле алфавіта
Кіеўскі метрапалітэн