wd wp Пошук:

Ерэванскі метрапалітэн

Давідашэн
Назарбекян
Ачапняк
абаротны тупік
Дружба
Маршал Баграмян
Маладзёжная
Плошча Рэспублікі
Заравар Андранік
Давід Сасунскі
ПТО «Давід Сасунскі»
Завадская
Шэнгавіт
Плошча Гарэгіна Нждэ
ТЧ-1 «Шэнгавіт»
Чарбах

Ерэванскі метрапалітэн, поўная назва Ерэванскі метрапалітэн імя Карэна Дземірчана (арм.: Կարեն Դեմիրճյանի անվան Երևանի Մետրոպոլիտեն) — лінія метрапалітэна ў Ерэване (Арменія).

Гісторыя

Будаўніцтва пачата ў 1972 годзе як лінія метратрама, па ходзе перапланавана ў метрапалітэн.

Адкрыццё адбылося 7 сакавіка 1981 года.

Апісанне

Налічвае 10 станцый, размешчаных на адной лініі і адной аднакалейнай галіне «Шэнгавіт» — «Чарбах», агульная працягласць ліній — 12,1 км. Лінію абслугоўвае адзінае электрадэпо «Шэнгавіт».

Рух цягнікоў па асноўнай лініі ад станцыі «Дружба» да станцыі «Плошча Гарэгіна Нждэ» ажыццяўляецца па звычайнай схеме. Ад станцыі «Шэнгавіт» да станцыі «Чарбах» ходзіць цягнік-човен. Для гэтага цягніка не прадугледжана асобнай каляі, таму выкарыстоўваецца правая пры руху ад цэнтра каляя. Цягнік ад станцыі «Чарбах» прыбывае на станцыю «Шэнгавіт» у інтэрвале паміж прыбыццём цягнікоў па асноўнай лініі. Пасля гэтага машыніст пераходзіць у іншую кабіну і цягнік адпраўляецца назад на станцыю «Чарбах».

Аб’явы ў метро гучаць на армянскай і англійскай мовах, назвы станцый напісаны на армянскай і рускай мовах, шыльды з указаннем кірункаў руху цягнікоў напісаны на армянскай, рускай і англійскай мовах. Пасля роспуску СССР у эмблеме ерэванскага метрапалітэна літара «М» заменена на армянскую літару «Մ».

Рухомы састаў

На лініі выкарыстоўваюцца двухвагонныя цягнікі, якія складаюцца з галаўных вагонаў тыпу 81-717, то бок без прамежкавых вагонаў тыпу 81-714, якія знаходзяцца ў дэпо на кансервацыі. З верасня 2011 года пачалася мадэрнізацыя вагонаў 81-717.

На адгалінаванні «Шэнгавіт» — «Чарбах» выкарыстоўваецца аднавагонны цягнік.

Гл. таксама

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ерэванскі метрапалітэн
Катэгорыя·1981 год у Ерэване
Катэгорыя·З’явіліся ў 1981 годзе