wd wp Пошук:

Таццяна Мікалаеўна Барамзіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барамзіна. Тацця́на Мікала́еўна Барамзіна́ (руск.: Татьяна Николаевна Барамзина; 12 снежня 1919, Глазаў, Вяцкая губерня, Расійская імперыя — 5 ліпеня 1944, Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, СССР) — савецкі снайпер і тэлефаністка, ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна). Яфрэйтар.

У гады Вялікай Айчыннай вайны скончыла Цэнтральную жаночую школу снайперскай падрыхтоўкі і з красавіка 1944 года ваявала на 3-ім Беларускім фронце, забіўшы 16 салдат праціўніка. З прычыны праблем са здароўем перавучылася ў тэлефаністку. 5 ліпеня 1944 года ў складзе 3-ага стралковага батальёна 252-га стралковага палка (70-я стралковая дывізія, 33-я армія, 3-і Беларускі фронт) была накіравана да тылу праціўніка дзеля захопу вузла дарог і ўтрымання яго да прыбыцця асноўных сіл. Але на маршы батальён сутыкнуўся з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка і быў разбіты, а сама Таццяна Барамзіна была схоплена і жорстка забітая. Перад смерцю яе доўга катавалі так, што яе змаглі апазнаць толькі па рэшткам абмундзіравання і па валасох.

Біяграфія

Даваенныя гады

Таццяна Барамзіна нарадзілася ў горадзе Глазаве ў шматдзетнай сям’і. Бацька, Мікалай Макаравіч, быў працоўным на чыгунцы, у гады НЭПу пачаў гандляваць хлебам «па патэнце другога разраду» і быў пазбаўлены выбарчых правоў. Маці, Марфа Мітрафанаўна, вяла хатнюю гаспадарку, з 1928 года пачала гандляваць замест мужа. Пасля яе смерці ў 1931 годзе Марфа Мітрафанаўна дабілася аднаўлення выбарчых правоў. Яна не спыняла гандаль, і ў 1933 іх дом быў канфіскаваны[2].

Таццяна расла мужнай і фізічна моцнай дзяўчынкай, лёкка пераплывала Чэпцу[2]. Скончыўшы 7 класаў школы і Глазаўскае педагагічнае вучылішча, дзе яна ўступіла ў камсамол, стала членам ТСААВІЯХІМа і Расійскага чырвонага крыжа, навучыўшыся страляць з вінтоўкі. Пасля сканчэння вучылішча ў 1937 годзе працавала ў школах сёлаў Амутніцы, Каркашура, Парзёў[2].

У 1940 годзе паступіла ў Пермскі педагагічны інстытут на геаграфічны факультэт. Пасля пачатку вайны прасілася на фронт, але атрымала адмову. Працягнуўшы навучанне, стала працаваць выхавальніцай у дзіцячым садку для эвакуіраваных, вучылася на курсах медсёстраў, здавала кроў[2].

Вялікая Айчыйная вайна

У 1943 годзе была залічана ў Цэнтральную жаночую школу снайперскай падрыхтоўкі, пасля сканчэння якой у красавіку 1944 была накіравана на 3-і Беларускі фронт. У бітвах яна забіла са снайперскай вінтоўкі 16 салдат праціўніка, але хутка ў яе пачаў пагаршацца зрок. Адмовіўшыся дэмабілізавацца, Таццяна перавучылася ў тэлефаністку[2].

22 і 23 сакавіка 1944 года ў бітвах каля вёскі Малое Маразова пад моцным артылерыйскім абстэлам яна 14 разоў выпраўляла парваную тэлефонную сувязь.

5 ліпеня 1944 года Таццяна ў складзе 3-яга стралковага батальёна 252-га стралковага палка (70-я стралковая дывізія, 33-я армія, 3-і Беларускі фронт) была накіравана ў тыл праціўніка для выканання баявой задачы — захапіць у тыле ворага вузел дарог і ўтрымліваць яго да прыбыцья асноўных сіл[2]. На маршы каля вёскі Пекаліна батальён сутыкнуўся з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка. У баі Таццяна пад агнём дапамагала параненым. Бача перавагу праціўніка, яна загадала параненым адступаць да лесу, а тым, хто не можа — укрыцца ў бліндажы. Таццяна адстрэльвалася да апошняй кулі, забіўшы 20 варожых салдат. Захапіўшы бліндаж, нацысты расстралялі параненых з супрацьтанкавай стрэльбы. Таццяну доўга катавалі: цела парэзалі кінжалам, вочы выкалалі, грудзі зрэзалі, у жывот уваткнулі штык і дабілі стрэлам з супрацьтанкавай стрэльбы ў галаву. Апазналі яе толькі па рэштках абмундзіравання і па валасох[2].

Таццяна Барамзіна была пахавана на станцыі Волма, а ў 1963 годзе яе астанкі былі перанесены ў брацкую магілу ў вёску Каліта Смалявіцкага раёна Мінскаq вобласці.[2].

Узнагароды і званні

Памяць

8 мая 1946 года вуліца Пралетарская ў Глазаве, дзе вырасла Таццяна, была названа яе імем. Маці, Марфе Мітрафанаўне, павярнулі хату, якая стала выконваць ролю своеасаблівага «музея» Таццяны Барамзіной, пакуль не трапіла пад знос у 1960-я гады[2].

У Глазаве[3] і Іжэўску пастаўленыя помнікі.

Яе імем названая школа № 86, спартыўная дзіцяча-юнацкая школа ў Пермі і школа № 53 у Іжэўску. Навек залічана ў спіс сярэдняй школы № 2 горада Глазава. На будынку Пермскага педагагічнага інстытута ў ейную памяць пастаўлена мемарыяльная дошка[4].

Імем Таццяны Барамзіной названыя вуліцы ў Мінску, Глазаве, Іжэўску, Пермі, Падольску[4].

Зноскі

  1. 1 2 Tatyana Nikolayevna Baramzina // TracesOfWar
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Кочин Глеб Таня с улицы Пролетарской(руск.) . Красное Знамя. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2012. Праверана 20 лістапада 2012.
  3. Вечная слава героям Великой Отечественной(руск.) . Специальная (Коррекционная) образовательная школа №5 г. Глазова. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2012. Праверана 29 лістапада 2012.
  4. 1 2 Уфаркин Н. В. Герой Советского Союза Барамзина Татьяна Николаевна(руск.) .

Літаратура

Энцыклапедыі і даведнікі

Нарысы і мемуары

Артыкулы

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глазаве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Жанчыны-снайперы
Катэгорыя·Снайперы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі ПермДПУ
Катэгорыя·Памерлі ў Смалявічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы