wd wp Пошук:

Таццяна Аляксееўна Рудэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудэнка. Таццяна Аляксееўна Рудэ́нка (22 снежня 1953, г. Тбілісі, Грузія) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія

Скончыла ў 1976 годзе Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, у 1976—1982 гадах выкладала ў ім. У 1986—2009 гадах працавала на Віцебскім камбінаце «Мастацтва». Удзельніца мастацкіх выстаў з 1976 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.

Жыве ў Віцебску.

Творчасць

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык), займаецца афармленнем сцэн, ювелірным мастацтвам, станковым жывапісам.

Асноўныя працы (у сааўтарстве з Ю. Рудэнкам): габелены «Лістапад», «Зямля» (1987), «Камета», «Цень ад вясёлкі», «Зацьменне», «Стагоддзі», «Азёрны край» (1993); дэкарацыі для тэатра «Вячэрні паказ» (1983), «Урачыстая» (1986), «Кветка папараці» (1987), «Залацістая» (1989); бацікі «Першыя кветкі» (1981), «Бэз» (1990), «Японская акацыя», «Планета» (1991), «Усход» (1992), «Сусвет», «Белая ноч», «Палявыя кветкі» (1994); працы ў змяшанай і аўтарскай тэхніцы «Пачатак» (1988), «Хмара» (1989), «Сухія кветкі» (1991), «Зімовы сон», «Ліпеньская ноч», «Далёкі востраў» (1992), «Апошні ліст», «Код жыцця» (1995); трыпціх «Іерусалім» (2007); мноства ювелірных вырабаў, у тым ліку сімвалічныя пёры — прызы журналістам ІІІ Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Епархіяльным музеі ў г. Катавіцы (Польшча).

Сям’я

У шлюбе з мастаком Юрыем Васілевічам Рудэнкам.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Мастакі-габеленісты Беларусі
Катэгорыя·Ювеліры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня