Тата́рнік[3][4], анапордум[4] (Onopordum) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Двухгадовыя, зрэдку шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, голым або апушаным, простым ці разгалінаваным сцяблом з калючымі крыламі. Лісце буйное, простае, перыста-лопасцевае ці зубчастае, з калючкамі. Кветкі ружовага колеру, зрэдку белыя або ружаватыя, у буйных адзіночных кошыках. Плод — сямянка з чубком.
Род налічвае каля 40 відаў (46 відаў[5]). Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — татарнік калючы (Onopordum acanthium).
Меданосныя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны, часам — пустазелле.