wd wp Пошук:

Тапілішкі

Тапі́лішкі[1] (трансліт.: Tapiliški, руск.: Топилишки) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета. Да 2002 года Тапілішкі ўваходзілі ў склад Шчучынскага сельсавета[2].

Знаходзіцца за 4 кіламетры на поўнач ад Шчучына і за 65 кіламетраў ад Гродна.

Гісторыя

У 1865 г. вёска (68 рэвізскіх душ, Шчучынскай воласці Лідскага павета, валоданне Друцкіх-Любецкіх). У 1893 г. — 123 жыхары; у 1905 г. — 205 жыхароў, 229 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменная лясная старожка. 3 1921 г. у Шчучынскай гміне Лідскага, потым Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. вёска (30 двароў, 196 жыхароў) і леснічоўка (9 жыхароў). З 20.9.1944 г. у Гродзенскай вобласці. У 1940 г. вёска налічвала 79 двароў, 249 жыхароў; былая леснічоўка — 11 жыхароў. 1950 г. ў вёску сселены жыхары хутара Баранаўшчына (у 1940 г. былы фальварак, 4 дамы, 19 жыхароў).

Насельніцтва

Інфраструктура

Славутасці

Тапілішкаўскія валуны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Тапілі́шкі
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Лядскі сельсавет (Шчучынскі раён)
Аграгарадкі Гродзенскай вобласці
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Шчучынскага раёна
Тапілішкі