wd wp Пошук:

Тапілішкаўскія валуны

Група валуноў тапілішкінская

Тапілішкаўскія валуныгеалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1994 года). Тры валуны размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі Тапілішкі (Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць).

Апісанне

Шаравата-ружовы буйназярністы граніта-гнейс даўжынёй 3,7 м, шырынёй 3,1 м, вышынёй 1,3 м, у абводзе 10,3 м, аб’ём 8 м³, маса 21 тона.

Шэры гнейс даўжынёй 3,7 м, шырынёй 2,6 м, вышынёй 1 м, у абводзе 9,7 м, аб’ём 5,1 м³, маса 13,5 тон.

Ружавата-буры граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2-5 см) даўжынёй 3,7 м, шырынёй 2,9 м, вышынёй 1,3 м, у абводзе 9,8 м, аб’ём 7,4 м³, маса 20 тон.

Прынесены ледавіком 200 тысяч гадоў таму назад з поўдня Фінляндыі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Славутасці Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Геалогія Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Тапілішкі
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Валуны Беларусі