wd wp Пошук:

Тамара Рыгораўна Раеўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раеўская. Тамара Рыгораўна Раеўская (нар. 1940, Асіповічы) — беларуская эстрадная спявачка

. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1974)[1].

Біяграфія

Тамара Рыгораўна Раеўская нарадзілася ў 1940 годзе ў горадзе Асіповічы[2]. Там скончыла пяць класаў, пасля чаго сям’я пераехала ў Мінск. Пасля школы паступіла ў музычнае вучылішча ў Маладзечне на дырыжорска-харавое аддзяленне. Там прабыла тры гады і перавялася ў Мінск. У 1971 годзе скончыла Мінскае музычнае вучылішча.

У 1962 г. пасля ўдалага дэбюту ў адной з праграм эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё Т. Раеўская стала салісткай гэтага калектыву. З 1973 года — салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Працавала там каля 30 гадоў[3]. Паралельна вяла канцэртную дзейнасць. У 1992 г. яна стала педагогам Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам выдатнага музыканта М. Фінберга. На працягу многіх гадоў Т. Раеўская вяла на рэспубліканскім радыё перадачу «Матчына песня», неаднаразова з поспехам выступала на Магілёўскім фестывалі «Залаты шлягер».

Творчасць

У рэпертуары Тамары Раеўскай песні самых вядомых савецкіх кампазітараў, у тым ліку Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Яўгена Грышмана, Юрыя Антонава і многіх іншых[4].

У фільме «Спяшайся будаваць дом» выканала песні «Зберажы каханне» (руск.: Сбереги любовь) і «Песня пра пошту» (руск.: Песнь про почту) за актрысу Марыю Сцернікаву(руск.) бел..

Узнагароды

Заслужаная артыстка БССР (1974).

Зноскі

  1. Раеўская, Тамара Рыгораўна (спявачка; нар. 1940)
  2. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  3. Заслуженная артистка Беларуси Тамара Раевская отмечает 70-летний юбилей Архівавана 19 снежня 2016. (руск.)
  4. Тамара Раевская (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповічах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе