wd wp Пошук:

С-300

С-300 «Фаварыт» (індэкс замоўцы: 35Р6, 70Р6, 75Р6, 9К81, 3М-41, па кадыфікацыі МО ЗША і NATO — SA-10 Grumble) — сямейства зенітна-ракетных комплексаў (ЗРК), здольных знішчаць розныя мэты на вышынях: ад меншых, чым магчымая вышыня палёту, да тых, што перавышаюць столю вышыні[4] для цэляў; на адлегласцях: ад некалькіх кіламетраў — да 75-200 кіламетраў, у залежнасці ад тыпа выкарыстоўваемых элементаў сямейства С-300 і, ў прыватнасці, ракет-перахопнікаў.

Прызначана для абароны буйных прамысловых і адміністрацыйных аб’ектаў, ваенных баз і пунктаў кіравання ад удараў сродкамі паветрана-касмічнага нападу праціўніка. Здольная збіваць балістычныя і аэрадынамічныя мэты. Стала першай шматканальнай зенітнай ракетнай сістэмай, здольнай суправаджаць кожным комплексам (ЗРК) да шасці мэтаў і наводзіць на іх да дванаццаці ракет. Пры стварэнні сродкаў упраўлення (СУ), што складаюцца з пункта баявога ўпраўлення і радыёлакатара выяўлення мэтаў, вырашылі задачу аўтаматычнай завязкі трас да сотні мэтаў і эфектыўнага кіравання дывізіёнамі, што размяшкаюцца на адлегласці 30-40 км ад СУ. Упершыню была створаная сістэма з поўнай аўтаматызацыяй баявой працы. Усё задачы — выяўлення, суправаджэння, цэлеразмеркавання, цэлеўказання, адпрацоўкі цэлеўказання, захопу цэлі, яе суправаджэння, захопу, суправаджэння і навядзення ракет, адзнакі вынікаў стрэльбаў — сістэма здольная вырашаць аўтаматычна з дапамогай лічбавых вылічальных сродкаў. Функцыі аператара складаюцца ў кантролю працы сродкаў і ажыццяўленні пуску ракет. У складаных абставінах магчымае ручное ўмяшанне ў ход баявой працы. Ні адна з папярэдніх сістэм гэтымі якасцямі не валодала[5]. Вертыкальны старт ракет забяспечваў абстрэл цэляў, што ляцяць з любого кірунку без развароту пускавой устаноўкі ў накірунку цэлі[6]. Сучасныя мадыфікацыі адным камплектам могуць знішчаць да 36 аэрадынамічных ці балістычных мэтаў, наводзячы на іх да 72 ракет, ці (асобныя мадыфікацыі) ў розных спалучэннях, у тым ліку бяз знешняй дапамогі.[7]

Галоўны распрацоўшчык — НПТ «Алмаз» імя А. А. Расплеціна (цяпер уваходзіць у Канцэрн СПА «Алмаз-Антей»). Зенітныя кіруемыя ракеты для сістэмы С-300 былі распрацаваныя МКБ «Факел». Серыйны выпуск сістэмы С-300ПТ быў пачаты ў 1975 годзе. У 1978 годзе былі скончаныя выпрабаванні сістэмы; у 1979 году першы полк С-300ПТ быў пастаўлены на баявое дзяжурства.[8]

Зенітна-ракетная сістэма (ЗРС) З-300 складаецца з каманднага пункту з радыёлакатарам выяўлення (РЛВ), з якім звязаныя да шасці зенітна-ракетных комплексаў (ЗРК) 5Ж15. Камандны пункт служыць для аўтаматызаванага размеркавання мэтаў між ЗРК.

Далейшым развіццём ЗРС С-300 стала стварэнне ЗРС С-400 (40Р6), прынятага на ўзбраенне ў 2007 годзе.

У 2011 годзе было прынятае рашэнне зняць з вытворчасці мадыфікацыі С-300ПС і С-300ПМ. Аднак, гэтае не датычылася сістэм С-300ПМУ1 і С-300ПМУ2 «Фаварыт», а таксама ЗРС С-300У і С-300ВМ «Антэй-2500».

Гісторыя стварэння

Транспартна-пускавы кантэйнер c ЗКР 5У55 ЗРК С-300П — Парк Патрыёт

Да канцу 1960-х гадоў вопыт выкарыстання ЗРК у баявых дзеяннях у В’етнаме і на Бліжнем Усходзе выявіў неабходнасць стварэння мабільнага комплексу з малым часам пераводу з паходнага і дзяжурнага стану ў баявое (і зваротнае). Гэта было выклікана, па-першае, гранічна малым часам ад атрымання сігналу пра выяўленні сродкаў паветранага нападу праціўніка да выхаду іх за межы эфектыўнай зоны паражэння наземных сродкаў СПА, па-другое, неабходнасцю тэрміновай змены агнявой пазіцыі пасля стральбы да падлёту наступнай ударнай авіяцыйнай групы праціўніка ці вяртання раней абстраляных самалётаў для нанясення ўдараў па выведанай мэце. Гэтак, напрыклад, нарматыўны час згортвання комплексу С-125 — 1 гадзіна 20 хвілін, быў даведзены да 20—25 хвілін.[9] Такое скарачэнне нарматыву было дасягнута ўдасканаленнем канструкцыі ЗРК, трэніроўкамі, зладжанасцю баявых разлікаў, аднак паскоранае згортванне прыводзіла да стратаў у кабельнай гаспадарцы, на згортванне якога часу не заставалася.

У СССР на ўзбраенні Войскаў СПА у гэтыя гады знаходзіліся наступныя комплексы зенітных кіруемых ракет: стацыянарны шматканальныя С-25 (толькі пад Масквою), рухомыя аднаканальныя па мэце С-75 (сярэдняга баявога радыўсу), С-125 (малавышынныя блізкага радыўсу) і комплексу вялікага радыўсу да 400 км С-200.

Канструктарскія працы над новай зенітнай ракетнай сістэмай С-300 пачаліся ў 1969 годзе паводле пастановы Савета міністраў СССР. Было прадугледжанае стварэнне для СПА Сухапутных войскаў, СПА караблёў ВМФ і Войскаў СПА краіны трох сістэм: С-300У («Вайскавая»), С-300Ф («Флоцкая») і С-300П («СПА краіны»).

У распрацоўцы і стварэнні комплексу ў цэлым і асобных сродкаў, што ў яго уваходзяць, быў задзейнічаны цэлы шэраг прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу СССР:

Задзейнічаныя структуры

Пускавая ўстаноўка і пусказараджальная ўстаноўка комплексу С-300В — ГКБКМ, Свярдлоўск (распрацоўка);[11]С-300П — Абухаўскі завод, Санкт-Пецярбург (вытворчасць); С-300В — Завод імя Калініна, Свярдлоўск (вытворчасць);[10]

Для выкарыстання ў С-300П пад кіраўніцтвам В. С. Бурцава была распрацаваная серыя кіруючых ЭВМ (Лічбавы Вылічальны Комплекс — ЛВК) 5Э26. Першапачаткова ў серыю ўваходзілі толькі дзве ЭВМ — 5Э261 і 5Э262. Са з’яўленнем новай элементнай базы ў сярэдзіне 1980-х для сістэмы С-300П былі распрацаваныя праграмна-сумяшчальныя серыі ЭВМ 5Э265 і 5Э266, якія сталі самымі масавымі вырабляемымі ЛВК СССР, агулам было выраблена каля 1,5 тыс. экзэмпляраў. З 1988 года для баявых сродкаў ЗРС С-300 пачалі вырабляць ЛВК 40У6 — мадыфікацыю 5Э26 з павышанай (3,5 млн ап.[12]/с) хуткадзейнасцю і дадатковым рэзерваваннем апаратуры.

Праблемы ўніфікацыі

Галоўны рааспрацоўшчык сістэм — ЦКБ «Алмаз», што мела да сярэдзіны 1960-х гадоў досвед стварэння ракетных сістэм СПА і СРА, у кааперацыі з КБ «Факел» праводзіла праектныя працы па стварэнню адзінага комплексу сярэдняй далёкасці для Сухапутных войскаў, Войскаў СПА краіны і ВМФ з уніфікаванай ракетай.

Усё патрабаванні, высунутыя да варыянту ЗРК Сухапутных войскаў падчас правядзення праектных працаў, не маглі быць задаволеныя пры выкарыстанні адзінай ракеты для ўсіх варыянтаў комплексу. Таму пасля адмовы ДКБ «Факел» ад распрацоўкі варыянту ракеты для комплексу сухапутных войскаў, гэтая рпраца ў поўным аб’ёме была даручана канструктарскаму бюро заводу імя М. Калініна.

У сваю чаргу, ЦКБ «Алмаз» сутыкнулася са значнымі складанасцямі па забеспячэнні стварэння комплексаў па адзінай структуры. У адрозненні ад комплексаў СПА і ВМФ, якія павінны былі выкарыстоўвацца з развітай сістэмай радыёлакацыйнай выведкі, апавяшчэння і цэлеўказання, комплекс СПА сухапутных войскаў павінен быў, як правіла, працаваць у адрыве ад астатніх сродкаў. Стала відавочнай мэтазгоднасць распрацоўкі сухапутнага варыянта комплексу (будучага С-300У) іншай арганізацыяй і бяз істотнай уніфікацыі з комплексамі СПА і ВМФ. Праца па стварэнню комплексу была перададзена НДІ-20 (НПТ «Антей»), якое да таго часу мела досвед стварэння армейскіх ЗРК.

У тое жа час такія асаблівыя марскія ўмовы, як спецыфіка адлюстравання радыёлакацыйнага сігналу ад паверхні мора, гайданне, вадзяныя прыскі, а таксама неабходнасць забеспячэння сувязі і сумяшчальнасцi з агульнакарабельнымі комплексамі і сістэмамі, прывялі да таго, што галоўнай арганізацыяй па карабельнаму комплексу (С-300Ф) быў АНДІ РЭ (былы НДІ-10).

Падсумоўваючы, часткова ўніфікаванымі аказаліся толькі радыёлакатары выяўлення (РЛВ) сістэм С-300П (5Н84) і С-300У (9З15), а таксама ракеты комплексаў войск СПА і флоту.[8]

Характарыстыкі

Пускавая ўстаноўка 5П85-1 ЗРК С-300ПТ — Парк Патрыёт

Важнай якасцю ўсіх комплексаў сямейства С-300 з’яўляецца здольнасць працаваць у розных спалучэннях унутры адной мадыфікацыі і ўнутры аднаго комплексу, між мадыфікацыямі (абмежавана), а таксама праз розныя мабільныя камандныя пункты вышэйшага парадку, выбудоўвацца у батарэі з любого складу, колькасці, мадыфікацый, месцазнаходжання і гэтак далей, у тым ліку з укараненнем іншых комплексаў СПА у адзіную для ўсіх батарэю. Радар падсвечвання і навядзення ў саставе дывізіёна ЗРК сямейства «П» мае сектар 60 градусаў для С-300П, а для ПТ, ПС і наступных — 90 градусаў.[13]

Адным са стандартных рэжымаў баявой працы з’яўляецца наступны: ракеты наводзяцца (у прыватнасці) РПН 5Н63 ці марскім радарам 3Р41 «Хваля» з выкарыстаннем актыўнага радыёлакатара падсвечвання і навядзення. РПН 5Н63 можа мець шэсць мэтавых і дванаццаць ракетных каналаў, то бок адначасова можна абстрэльваць шэсць мэт, наводзячы на кожную да двух ракет. Могуць быць паспяхова абстраляныя мэты, якія ляцяць з хуткасцю да 4 хуткасцей гуку (С-300ПТ, ПС), а таксама да 8,5 хуткасцей гуку для больш позніх мадыфікацый (С-300ПМ/С-300ПМУ-1). Мінімальны інтэрвал між запускамі ракет складае 3 секунды. Стандартны састаў дывізіёну ЗРК С-300 складае 12 мабільных пускавых усталёвак ЗУР. Камандны пункт дывізіёну здольны кіраваць усімі гэтымі 12 пускавымі ўсталёўкамі адначасова. Падобная паслядоўнасць, аглядны радар — КП — ЗРК — РПН выкарыстоўваецца і ў С-300В.[14][15]

Аскепкавая баявая частка мае масу 133 кг для ракет серыі 5В55, 143 кг для ракет 48Н6 і 180 кг для ракет 48Н6М. Ракеты маюць бескантактавы радыёлакацыйны ўзрывальнік. Баявая частка начыненая гатовымі паражальнымі элементамі ў выглядзе кубікаў. У залежнасці ад тыпа ЗУР, стартавая маса ад 1450 да 1800 кг. Пуск ракеты адбываецца піратэхнічнай катапультнай прыладай непасрэдна з транспартна-пускавога кантэйнера, накрыўка кантэйнера пры гэтым выбіваецца празмерным ціскам, што ствараецца размешчаным у ТПК газагенератарам (напоперак распаўсюджанай памылке, ракета не прабівае накрыўку, што магло бы пашкодзіць абцякальнік галоўкі навядзення). У комплексу С-300В накрыўка ТПК адстрэльваецца пры дапамогі пірабалтоў і адкідваецца пасля гэтага спружынным механізмам. Пасля адстрэлу накрыўкі кантэйнера ракета падкідваецца вертыкальна ўверх на вышыню 50 м, а ўжо ў паветры запускаецца стартавы рухавік (на вышыні 20 метраў для С-300П) і адбываецца нахіленне у бок цэлі пасродкам газадынамічных рулёў элеронаў, тым самым скасоўвая неабходнасць павароту пускавой ўсталёўкі.[16][4] Схема пуску дапушчае:

  1. Размяшкаць пускавую ўсталёўку на любом прыдатным месцы, між будынкамі, у вузкіх цяснінах і лагчынах, высакарослых і густых лясах, абароненых ад сродкаў паражэння і выяўленні праціўніка[17], што не перашкаджае пасродкам камандавання выкарыстощваць нават далёка размешчаныя ПУ, нават тыя, што маюць уласны РПН;
  2. а) Страляць у любым накірунку, у тым ліку па балістычным цэлям і нізкавышынным, нават вельмі абмежаваным лікам ПУ і ракет на ПУ, нават пры атаке з розных вышыняў і накіраванняў без павароту ўсёй ПУ як па вертыкалі, гэтак і гарызанталі на любое неабходнае значэнне (ажно да «ў супрацьлеглы» бок); б) бяз страты падлётнага часу на перадпускавы паварот ракет[18] у бок цэляў[19], якія могуць з малых вышынь ці скрозь перашкоды, ці цераз раздзяленне цэлі (напрыклад, пуск самалётам шэрагу ракет) — з’явіцца нечакана, а не там, куды накіраваная ПУ.

С-300 мае сур’ёзныя магчымасці па адаптацыі да перашкод і задушэнню «перашкод адцягвання». Выкарыстоўваюцца перашкодаўстойлівыя лініі сувязі з аўтаматычнай перабудовай частот, у наяўнасці рэжым «калектыўнай» працы, калі дадзеныя, атрыманыя з розных РЛС, сцякаюцца на адзіны командный пункт. КП, абагульваючы ўрывачныя звесткі з некалькіх радараў, мае сталую карціну сітуацыі. Ён таксама можа выводзіць элементы сістэмы з бою і ўводзіць новыя[20] гэтак, каб абмежаваць магчымасці праціўніка[21] сысці па далечыні ад агню ці задушыць агнём (паколькі новаўведзены элемент бліжэй і на іншым накірунку, а проціракеты ужо зрасходаваныя на выведзены элемент, у які да таго жа будзе вельмі цяжка папасці, паколькі ён можа і «уехаць» (у прыватнасці, для С-300В, ПС проста апусціць/скласці вышку РПН і тым самым апынуцца за сховішчам (гарой/лесам/будынкам)) і/або апынуцца недасягальным па далечыні (з папраўкай на тое, што ён і гэтак быў недасягальны, але для завяршэння перахопу выкарыстоўваецца бліжэйшы элемент з мэтай падману перашкод (як пасіўнага, гэтак і актыўнага навядзення))).

Магчымая праца ў рэжыме трыянгуляцыі — адначасовага подсвечвання мэты двума радарамі; ведаючы дакладную адлегласць (базу) паміж РЛС і вуглы/азімуты, пад якімі яны назіраюць мэту, магчыма пабудаваць трохвугольнік, у аснове якога — база, у вяршыні — засечаная мэта. Цераз імгненне камп’ютар дакладна вызначыыць каардынаты мэты, напрыклад, месцазнаходжанне пастаноўшчыка перашкод.[17] Мажліва (сямейства С-300В) адначасова актыўнае і пасіўнае выяўленне ў стандартным рэжыме[15]. Апцыянальна надаецца універсальная вышка 40В6М ці 40В6МД вышынёй да 39 метраў. Гэтае дазваляе вынаходзіць, дзякуючы нізкавышыннаму дэтэктару 76Н6, мэту з ЭПР 0,02 м² і вышынёй палёту 500 м на адлегласці 90 км[22]. З вышкай можна выкарыстоўваць большасць РЛС С-300 (сямействы П), напрыклад, нізкавышынны дэтэктар 5Н66М ці аглядную РЛС 96Л6Е. Такое абсталяванне з’яўляецца ўнікальным і дазваляе радару 36Д6 выяўляць мэты на вышыні 60 м на адлегласці 40 км супраць 27 км бяз вышкі[23]. Гэта скарачае магчымасці праціўнікаў, паколькі і хуткасць і адлегласць на малых вышынях грунтоўна скарачаюцца адносна нават сярэдніх вышынь (у прыватнасці, па аналітычным дадзеным далёкасць пуску супрацьрадыёлакацыйнай ракеты Х-58 на малых вышынях дасягае 36 км і 120 км пры пуску з вышыні 10 км, максімальная адлегласць у 160 км дасягаецца з вышыні 15 км)[24]. Тыпавой з’яўлялася для С-300ПС канструкцыя радара НВО 5Н66 на вышцы 40В6 вышынёй 24,4 метра, што павялічвае дальнюю мяжу выяўлення да 90 км[25].

Сістэмы

Параметры сістэм:[26]

Сістэма і ракеты Год Зона паражэння самалётаў, па адлегласці, км Зона паражэння самалётаў, па вышыні, км Верагоднасць паражэння самалётаў Максімальная хуткасць цэляў, м/с Боезапас, ЗУР Тэмп стральбы, с Час згортвання і разгортвання, хвілін
С-300ПТ, С-300ПТ-1 з ЗУР 5В55К (В-500К) 1978 5—47 0,025—27 да 0,9 да 1300 96—288 5 90
С-300ПТ, С-300ПТ-1 з ЗУР 5В55Р (В-500Р) 1981 5—75 0,025—27 да 0,9 да 1300 96—288 5 90
С-300ПС, С-300ПМУ з ЗУР 5В55Р (В-500Р) 1983 5—75 0,025—27 да 0,9 да 1300 96—288 3—5 5
С-300ПМУ1 з ЗУР 48Н6Е 1993 5—150 0,010—27 да 0,9 да 2800 96—288 3 5

Радыёлакацыйныя станцыі

РПН 30Н6 (радыёлакатар падсвету навядзення,  англ. FLAP LID A па класіфікацыі НАТА) усталеўваецца на грузавік. РЛА 64Н6 (радыёлакатар агляду, англ. BIG BIRD па класіфікацыі НАТА) ўсталёўваецца на вялікі аўтапрычэп наўсцяж генератара і звычайна прычапляецца да 8-колавага МАЗа. НВД 76Н6 (нізкавышынны дэтэктар,  англ. CLAM SHELL па класіфікацыі НАТА) усталёўваецца на вялікі аўтапрычэп з вышкай, якая можа падымацца ад 24 да 39 м.

Арыгінальная С-300П выкарыстоўвае камбінацыю НВД 76Н6 доплераўскай РЛС для выяўлення мэтаў і РПН 30Н6 з фазаванай антэннай рашоткай для суправаджэння і навядзення на цэль. Таксама ў наяўнасці камандны пункт на асобным грузавіку і 12 пускавых усталёўвак на аўтапрычэпах па 4 ракеты на кожнай. С-300ПС/ПМ блізкая па элементам, але выкарыстоўвае мадэрнізаваны 30Н6, сумешчаны з камандным пунктам і пускавымі ўсталёўкамі на грузавіках.

Калі сістэма выкарыстоўваецца для знішчэння балістычных ці крылатых ракет, ужываецца РЛА 64Н6. Ён здольны выявіць балістычныя ракеты на адлегласці да 1000 км і пры іх руху на хуткасцях да 10000 км/ч, а таксама крылатыя ракеты на адлегласці да 300 км.

36Д6 можа таксама выкарыстоўвацца для прадастаўлення комплексу дадзеных ранняга выяўлення мэтаў. Ён можа засекчы мэты тыпа ракета, якія ляцяць на вышыні 60 м на адлегласці як мінімум 20 км, на вышыні 100 м — на адлегласці 30 км, і на вялікай вышыні — на адлегласці да 175 км. У дадатак да яго можа выкарыстоўвацца 64Н6, які можа засекчы мэты на адлегласці да 300 км.

Аглядныя РЛС

Індэкс ГРАУ Абазначэнне НАТА Прызначэнне Далечыня выяўлення, км Адначасова суправаджае мэтаў Частотны дыяпазон па класіфікацыі НАТА Упершыню выкарыстаны з Заўвага
36Д6 Tin Shield выяўленне, апазнаванне і суправаджэнне паветраных мэтаў 200 > 100 /EF З-300П
35Д6 (СТ-68УМ) Tin Shield B выяўленне, апазнаванне і суправаджэнне паветраных мэтаў 175 /EF З-300ПМУ інтэнсіўнасць сігналу ад 350 кВт да 1,23 МВт
5Н66М Clam Shell Нізкавышынны дэтэктар I З-300П
76Н6 Clam Shell Нізкавышынны дэтэктар 120 15 I З-300ПМУ 2,4 кВт частотная мадуляцыя монахраматычная хваля
64Н6 Big Bird  — 300 C З-300ПМУ1
96Л6Е Усевышынны дэтэктар 300 300 C З-300ПМУ1 ФАР
9С15МТ(В) Bill Board Кругавы агляд 250 200 З-300Ст
9С19М2 High Screen Сектарны агляд 175 16 З-300Ст
МР-75 Top Steer Марскі 300 /DE З-300Ф
МР-800 Узыход Top Pair Марскі 200 ///CDEF З-300Ф

Станцыі суправаджэння і падсвечвання мэты

Індэкс ГРАУ Абазначэнне НАТА Частотны дыяпазон па класіфікацыі НАТА Далечыня суправаджэння, км Адначасова суправаджае мэтаў Адначасова абстрэльвае мэтаў Упершыню выкарыстаны з Заўвага
30Н6 Flap Lid A /IJ ? 4 4 С-300П
30Н6Е(1) Flap Lid B /IJ 200 12 6 С-300ПМУ1 ФАР
30Н6Е2 Flap Lid B /IJ 200 100 36 С-300ПМУ2 ФАР
9С32-1 Grill Pan шматчастотная 140—150 12 6 С-300В ФАР
3Р41 Хваля Top Dome /IJ 100 С-300Ф

Ракеты

Параметры ракет:[27]

Індэкс ГРАУ Год Далечыня, км Максімальная хуткасць, м/c Даўжыня, м Дыяметр, мм Маса, кг Маса баявой часці, кг Кіраванне Упершыню выкарыстаны з
5В55К (В-500К) /5В55КД 1978 47 да 2000 7,25 508 1480—1500 133 Радыёкаманднае навядзенне па камандзе з РЛС падсвечвання/навядзення С-300П
5В55Р (В-500Р) /5В55РМ 1984 75—90 да 2000 7,25 508 1664—1665 130—133 Пўактыўнае навядзенне; Падсвечванне цэлі забяспечана знешнім радарам С-300ПТ
5В55С 1992 47 1700 7 450 не даных не даных Тое ж, што і 5В55Р, але з «спецыяльнай» (ядзернай) баявой часткай С-300ПТ 
5В55У 1992 150 2000 7 450 1470 133 Тое ж, што і 5В55Р, але з «павялічанай зонай пакрыцця» С-300ПТ
48Н6E 1992 150 да 2100 7,5 519 1800—1900 143—145 Радыёкаманднае + паўактыўнае С-300ПМ
48Н6Е2 1992 200 да 2100 7,5 519 1800—1900 150 тое ж што і 48Н6Е С-300ПМУ2
9М82 1984 100 2500 9,91 1215 5800 150 Камандна-інэрцыяльнае + Паўактыўнае саманавядзенне С-300В
9М83 1984 75 1800 7,89 915 3500 150 Камандна-інэрцыяльнае + Паўактыўнае саманавядзенне С-300В
9М83МЕ 1990 200 Паўактыўнае навядзенне С-300ВМ
9М96Е1 40 900 330 24 Актыўнае навядзенне С-300ПМУ1
9М96Е2 120 1000 240 420 24 Актыўнае навядзенне С-300ПМУ2
Ракеты 48Н6Е2 зверху і 9М96Е2 унізе

Сродкі маскіроўкі і абароны

Разгортванне макета С-300 на вучэннях гвардзейскай інжынерна-сапёрнай брыгады і інжынерна-маскіровачнага палка УС РФ (2011)

Таксама могуць выкарыстоўвацца ўсемагчымыя сродкі маскіроўкі, як то — маскіравальныя сеткі і змяшчэнне кампанентаў С-300 у акопах, што грунтоўна ўскладняе выяўленне з вялікіх дыстанцый. Станцыі перашкод для РЛС праціўніка, СПН-30, Заслона-1.

Састаўным элементам для процідзеяння процірадыёлакацыйным ракетам з’яўляецца для С-300 сістэма Газетчык-Е, верагоднасць перахопу ракеты ПРР тыпа ХАРМ складае 0,85 для ракет з актыўнай радыёлакацыйным навядзеннем, цеплавою ці тэлекіруемай сістэмай навядзення верагоднасць перахопу складае 0,85-0,99.[29] Пры гэтым пад перахопам маецца на ўвазе немагчымасць аб’екта прычыніць шкоду пры яго пападанні міма мэты.

Параўнанне сістэм

Афіцыйнае найменне С-300ПМУ[30] С-300ПМУ1[21] С-300ПМУ2[31] С-300ВМ Patriot PAC-2[32][33] Patriot PAC-3[34]
Далечыня, км



аэрадынамічныя мэты 5—90 5—150 3—200 200 (250) 3—160 15, да 20
балістычныя мэты да 35 да 40 5—40 40 20[35] 15—45 (20)[36][37]
Вышыня, км



аэрадынамічныя мэты 0,025—27 0,01—27 0,01—27 0,025—30 0,06—24 15
балістычныя мэты (?) (?) 2—25 1-30 3—12 15(?)
Максімальная хуткасць

мэты м/с

1150, да 1300 да 2800 да 2800 4500 для балістычных мэтаў да 2200 да 1600
Максімальная хуткасць ракет сістэмы м/с да 2000 (?) 1900 2600 1700[38] (?)
Лік наведзеных ракет перахватчыкаў у залпе да 12 да 12 да 72 48 (?) / 96 (?) да 24 (?)
Колькасц мэтаў пад адначасовым абстрэлам да 6 да 6 да 36 да 24 да 8 да 8
Вага ракеты, кг 1400—1600 (?) ад 330 да 1900 (?) 900 312
Вага баявой часткі, кг 150 (?) 180 (для самай тяжёлой)[20] (?) 91 74
Секунд між стрэламі комплексу 3—5 3—5 3 (0 пры пуску з розных носьбітаў) 1,5 (0 пры пуску з розных носьбітаў) 3—4 (1 пры пуску з розных носьбітаў) (?)
Хвілін на згортванне/разгортванне сістэмы 5 5 5 5 15/30 (?) 15/30(?)
Мабільнасць колавы самаход колавы самаход колавы самаход гусенічны самаход колавы паўпрычэп колавы паўпрычэп

Мадыфікацыі сістэмы С-300

Сістэма З-300 мае вялікую колькасць мадыфікацый, што адрозніваюцца рознымі ракетамі, радарамі, магчымасцю абароны ад сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, большай далёкасцю і магчымасцю змагацца з балістычнымі ракетамі малой далёкасці ці мэтамі, якія ляцяць на малой вышыні. Але можна вылучыць наступныя асноўныя мадыфікацыі.

Найменне С-300П (СПА краіны) С-300У (Вайсковая) С-300Ф (Флоцкая)
С-300ПТ
С-300ПТ-1
С-300ПТ-1А
(Транспартабельны)
С-300ПС
С-300ПМУ
(Самаходны)
С-300ПМ
С-300ПМУ1
С-300ПМУ2 «Фаварыт» С-300В С-300Ф «Форт» С-300ФМ «Форт-М»
Абазначэнне НАТА SA-10a/b/c SA-10d SA-20a SA-20b SA-12 SA-N-6 SA-N-6
Grumble a/b/c Grumble d/e Gargoyle a Gargoyle b Gladiator/Giant
Год 1978 1982 1993 1997 1988 1983 1990
Ракеты 5В55К (В-500К)

5В55Р (В-500Р)

5В55К (В-500К)

5В55Р (В-500Р)

5В55КД

48Н6

9М96Е1

9М96Е2

48Н6

48Н6Е2

9М96Е1

9М96Е2

9М83

9М82

5В55РМ 48Н6
Сродак перамяшчэння Паўпрычэп Колавае Колавае Колавае Гусенічнае Карабельнае Карабельнае

На ўзбраенні

Аператары С-300. Сінім вылучаныя аператары на 2015 год, чырвоным — былыя аператары

ЗРС С-300 выкарыстоўваецца ў асноўным у краінах Усходняй Еўропы і Азіі, хоць крыніцы аб тым, якія пэўныя краіны маюць гэтыя сістэмай, супярэчлівыя. Па некаторых звестках, ЗША маюць разукамплектаванымі 1 РПН і ПУ 5П85, закупленымі ў Беларусі; спроба закупкі двух РПН і запчастак, інструментаў, прыналежнасцяў да іх праз Казахстан у Расіі скончылася няўдачай.

Былыя

Ілюстрацыі

С-300ПМУ2 на рэпетыцыі Параду Перамогі ў Маскве 28 і 30 красавіка 2009 года:

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. Almaz/Antei Concern of Air Defence S-300P (NATO SA-10 «Grumble») family of low to high-altitude surface-to-air missile systems(англ.) . Jane’s Information Group (16 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 4 жніўня 2008.
  2. Спыненне вытворчасці ЗРС С-300 датычыцца сістэм С-300ПС і С-300ПМ
  3. Сістэма СПА «Фаварыт» — ОАО «НПО „Алмаз“» (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2007. Праверана 10 верасня 2007.
  4. 1 2 Зенитно ракетный комплекс С-300 ПМУ-1
  5. Зенитные ракетные системы ряда С-300П | История систем ПВО и ПРО (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2013. Праверана 24 чэрвеня 2013.
  6. Что представляет собой ЗРК С-300? | Справка | Вопрос-Ответ | Аргументы и Факты
  7. Система С-300П (нявызн.). Праверана 23 чэрвеня 2013.
  8. 1 2 Из истории создания С-300П (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2008. Праверана 29 красавіка 2009.
  9. ЗРК С-125 // pvo.guns.ru
  10. 1 2 3 4 5 6 7 8 Ціханаў, Т.1, 2010
  11. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Ціханаў, Т.2, 2010
  12. {{{загаловак}}}. — 2007.
  13. Зенитная ракетная система С-300П — 17 июня 2013 — world pristav — информационный портал (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2013. Праверана 25 чэрвеня 2013.
  14. С-300
  15. 1 2 Зенитно-ракетная система С-300В (СССР/Россия)
  16. Сильные и слабые стороны самого опасного для противников Асада зенитно-ракетного комплекса — Русская планета (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015. Праверана 9 сакавіка 2015.
  17. 1 2 Авиация НАТО против сирийских С-300 Архівавана 4 кастрычніка 2015.
  18. Есть ли шанс у С-300 защитить сирийское небо? (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана 17 студзеня 2014.
  19. С-300 vs Пэтриот " «Стрелок» — специализированный оружейный проект. Киев, Украина
  20. 1 2 Зенитно-ракетная система С-300 ПМУ-2 ‘Фаворит’ | Ракетная техника
  21. 1 2 Зенитно-ракетная система С-300 ПМУ-1 | Ракетная техника
  22. RusArmy.com — Радиолокационная станция 76Н6
  23. Украина продала США радиолокационную станцию разведки воздушных целей 36Д6М — ОРУЖИЕ РОССИИ, Информационное агентство (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2013. Праверана 28 снежня 2013.
  24. International Electronic Countermeasures Handbook — Horizon House — Google Книги
  25. http://xn----7sbb5ahj4aiadq2m.xn--p1ai/guide/army/pv/s300p.shtmll(недаступная+спасылка)
  26. ТТХ Систем (нявызн.). Праверана 12 жніўня 2008.
  27. ТТХ Ракет (нявызн.). Праверана 12 жніўня 2008.
  28. Минобороны РФ закупает надувные зенитные комплексы (нявызн.). Лента.ру (21 жніўня 2008). Праверана 22 жніўня 2008.
  29. «Военный парад» № 34, 1999
  30. Зенитно-ракетная система С-300ПС (С-300ПМУ) | Ракетная техника
  31. Основная продукция военного назначения — Алмаз-Антей (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2011. Праверана 24 кастрычніка 2013.
  32. Patriot TMD. Specifications | GlobalSecurity.org
  33. Patriot PAC-2. Long-range air defense and anti-ballistic missile system | Military-Today.com
  34. Patriot TMD (нявызн.). Праверана 17 жніўня 2010.
  35. Сравнение характеристик ЗРК С-300 ПМУ-1 и Пэтриот
  36. Patriot TMD
  37. Lockheed Martin Patriot PAC-3
  38. «Пэтриот» / Зенитные ракетные комплексы
  39. The Military Balance 2016
  40. Stockholm Internation Peace Research Institute — Arms Transfers Database
  41. The Military Balance 2016 p.321
  42. Венесуэла получила российский комплекс ПВО С-300ВМ // Известия
  43. С-200, 300, 400, 500… Российские ракеты обеспечивают «военную неприкосновенность» // Aydınlık Gazetesi (Турция) в ИноСМИ.ру, пар 19
  44. Контракт на поставку Ирану пяти дивизионов систем С-300ПМУ-1 был подписан в 2007 году. Однако по решению президента РФ Д. Медведева контракт был остановлен в сентябре 2010, на этапе отгрузки готовой продукции. В 2010 году Иран подал иск в Международный третейский суд Женевы с требованием выплатить неустойку в 4 млрд долл. 13 апреля 2015 года президент РФ В. Путин подписал указ, разрешающий поставить установки С-300 в Иран; в октябре 2016 года контракт был исполнен.
  45. «Коммерсантъ» узнал подробности контракта на поставку С-300 в Иран // Лента. Ру, 10 ноя 2015
  46. Россия завершила поставку ракетных комплексов С-300 в Иран // РИА Новости, 13 октября 2016
  47. Россия безвозмездно поставит Казахстану пять дивизионов ЗРС С-300 — Интерфакс
  48. Шойгу: Россия поставит Сирии ЗРК С-300 в ответ на действия Израиля // tvzvezda.ru, 24 сентября 2018
  49. The Military Balance 2016, p.137
  50. Украинская рулетка: 20-летние С-300 попадают в цель один раз из четырёх // «Ракетная техника», 22.12.2011
  51. Отремонтирован очередной ЗРК С-300ПТ из состава ВС Украины
  52. Ткач В. Ремонт Щита//Defense Express № 4 2013

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Супрацьпаветраная абарона
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта