wd wp Пошук:

Сіхем

Сіхем, Сіхар (іўр.: שכם «плячо») — горад, які згадваецца ў Бібліі.

Цяпер Сіхем асацыюецца з Наблусам (археалагічныя раскопкі Тэл-Балата). Месца старажытнага Сіхема таксама звязана з традыцыйным месцам Грабніцы Іосіфа (Кніга Ісуса Навіна 24:32) і Студняй Якава, вядомай сустрэчай Ісуса Хрыста і самаранкі.

Мясцовасць, дзе размяшчаўся Сіхем, у 1839 годзе

Пра сам Сіхем вядома, што ён існаваў у Самарыі некалькі тысячагоддзяў паміж гарамі Гарызім і Гевал на поўнач ад Вефіля і Сілома. Мясцовасць была багата арашонай і мела шмат абрыкосамі, персікамі, гранатамі, слівамі, ружамі і міртамі.[1]

Аднак, у II ці III стагоддзі ён быў пакінуты жыхарамі. З распаўсюджваннем хрысціянства ў Самарыі тут былі пабудаваны хрысціянскія храмы, а з VI стагоддзя тут размяшчалася біскупства. Побач рымлянамі быў пабудаваны горад Неапаль Флавія, назва якога пазней арабізавалась у Наблус.

Пры раскопках у Сіхеме (1913—1914 гг, 1926—1933 гг. і з 1957 года) выяўлены рэшткі абарончых умацаванняў, акропаль і разваліны храма.

Толькі праз стагоддзе пасля пачатку раскопак, у 2012 годзе, археалагічны парк быў адкрыты публіцы[2].

Зноскі

  1. ЭСБЕ. Сихем
  2. Подошли к концу 100-летние раскопки упомянутого в библии города Сихем

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Колішнія гарады
Катэгорыя·Біблейскія месцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Старажытнага Ізраіля
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы