wd wp Пошук:

Сінча

Сінча́[1] (трансліт.: Sinča, руск.: Синча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.

Геаграфія

Месціцца за 10 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 10 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

У 19 ст. у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх.

У 1897 годзе працавалі 2 лаўкі і вінакурны завод.

У пачатку 20 ст. у Амельнянскай воласці, побач з вёскай знаходзілася аднаіменны маёнтак Ратынскага. Працавала школа царкоўнай граматы (адкрыта ў 1903 г.).

Летам 1905 г. адбылося сялянскае хваляванне. Выступленне былопадаўлена салдатамі, яго арганізатары арыштаваны.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцый працавала працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 г. вучыліся 86 дзяцей, у тым ліку 26 дзяўчынак, працавалі 2 настаўніка.

З 1924 г. да 1965 г. цэнтр Сінчанскага сельсавета.

У 1933 г. быў створаны саўгас “Сінча”, працавала кузня, маслабойня, стальмашня, шорная майстэрня.

У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. У жніўні 1941 г. пасёлак спалены, загінула 7 жыхароў.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Страчаная спадчына

Сядзіба Рарынскіх (1901-17)

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сінчы́, мн.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Ратынскія
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных