wd wp Пошук:

Сілезцы

Сіле́зцы (сіл.: Ślůnzoki, польск.: Ślązacy, чэшск.: Slezané, ням.: Schlesier) — заходнеславянскі народ, які пражывае ў Сілезіі, якая падзелена між Польшчай, Германіяй і Чэхіяй.

Трываюць дыскусіі адносна таго ці сілезцы з’яўляюцца самастойным народам або этнічнай групай. Тым не менш, 817 тысяч[1] жыхароў Польшчы за перапісам 2011 года назвалі сябе сілезцамі па нацыянальнасці, што зрабіла іх найбольшай меншасцю Польшчы. Звыш 12 тысяч сілезцаў 2011 года жывуць у Чэхіі.[2]

Тэрмін сілезец можа таксама тычыцца агулам кожнага жыхара Сілезіі, не зважаючы на нацыянальнасць.

Гісторыя

З незапамятных часоў Сілезію заваёўвала нямала народаў, дзяржаваў і княстваў. Рэзкія змены ў Сілезіі пад уладаю Чэхіі/Аўстрыі, Польшчы, Германіі прывялі да шматмоўнасці сілезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседскай.

У Сярэднявеччы Сілезія была часткай Пясцкага герцагства, якое з часам стала ўладарствам Багемскай кароны ў Свяшчэннай Рымскай імперыі працягам XIV стагоддзя, а ў 1526 годзе Багемія перайшла пад уладу Габсбургаў Аўстрыйскай імперыі. У вайне за аўстрыйскую спадчыну 1742 года большая частка Сілезіі перайшла да Прусіі. Гэтая частка Сілезіі складала Правінцыю Сілезія (пазней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сілезіі) да 1945 года.

Па выніках Другой Сусветнай вайны, большасць сілезскіх земляў былі ўключаныя да Польшчы, толькі маленькія шматочкі засталіся ў Германіі і Чэхаславакіі. Мільёны этнічных немцаў былі выселеныя, а этнічныя сілезцы расцэньваліся польскай уладай як «мясцовыя палякі», якія проста «недастаткова дасведчаныя аб сваёй польскасці», ім было дазволена застацца пасля аддзялення ад немцаў шляхам «засведчання сваёй нацыянальнасці». Для гэтага было дастаткова троху размаўляць верхнесілезскім дыялектам польскай мовы (сілезскай мовай) або мець славянскае прозвішча. Шматлікім такім сілезцам дазволілі застацца ў Аполе. На працягу ўсеўладдзя камунізму ў Польшчы каля 600 тысяч сілезцаў выехала да Заходняй Германіі.

Ад часу, як камуністычная эра скончылася, пачалося сілезскае нацыянальнае адраджэнне. У 1997 годзе ў Катавіцах быў зарэгістраваны Саюз Сілезцаў (ZLNS), які павінен быў палітычна прадстаўляць правы сілезскай меншасці, аднак ужо праз 2 месяцы мясцовы суд рэгістрацыю скасаваў.

Спасылкі

Зноскі

  1. Narodowy Spis Powszechny Ludności i Mieszkań 2011. Raport z wyników - Central Statistical Office of Poland
  2. Obyvatelstvo podle národnosti podle krajů - Český statistický úřad
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Народы Польшчы