Сілезскія Пясты — старэйшая галіна дынастыі Пястаў, заснавальнікам якой быў Уладзіслаў II Выгнаннік, сын Баляслава III князя Польшчы. Паводле завяшчання Баляслава Уладзіслаў у якасці спадчыннага ўладання атрымаў Сілезію і Любушскую зямлю. Уладзіслаў быў выгнаны. Але пад націскам Фрыдрыха Барбаросы ў 1163 годзе Баляслаў Кучаравы перадаў Сілезію сынам Уладзіслава. Першапачаткова яны кіравалі сумесна, але ў 1173 годзе падзялілі Сілезію. Пазней Сілезія была падзелена на мноства ўладанняў, якія належалі розным лініям сілезскіх Пястаў.
Апошнім прадстаўнікамі роду былі Ежы Вільгельм, князь у Лягніцы, Бжэгу і Волаве (памёр 1675 годзе), а таксама яго сястра Караліна (памерла ў 1707 годзе)
Сыны Уладзіслава II Выгнанніка не ўмешваліся ў барацьбу за польскую карону, але пры ўнуках сітуацыя змянілася. Пасля смерці Казіміра I яго стрыечны брат Генрых Барадаты падпарадкаваў сабе не толькі Ніжнюю, але і Верхнюю Сілезію. Генрых I Барадаты ў 1227 годзе дапамагаў главе Польшчы Лешаку Беламу ваяваць у Памор’і. Пазней выступаючы ў якасці апекуна Баляслава Сарамлівага ўмешваўся ў польскія канфлікты. Яму ўдалося, падпарадкаваўшы Кракаў і частку Сандамірскай зямлі, стаць у 1232 годзе вярхоўным князем Польшчы. У 1234 годзе яму ўдалося адабраць ва Уладзіслава Адоніча Вялікую Польшчу. Не маючы тытула караля Генрых I Барадаты кіраваў паловай польскіх зямель, якія ў 1238 годзе ён завяшчаў сыну Генрыху II Набожнаму.
Генрых II паспрабаваў умацаваць сваю ўладу: ваяваў з Барнімам III, з брандэнбургскімі маркграфамі, падтрымліваў Папу ў канфлікце з імператарам Фрыдрыхам II. У 1241 годзе ў Польшчу ўварваліся манголы. 9 красавіка 1241 года ў бітве з манголамі пры Лягніцы загінуў Генрых II. Яго гібель нанесла сур’ёзны ўдар па дзяржаве.
Баляслаў II Лысы (Рагатка) не змог захаваць уладанні бацькі і дзеда. Ужо ў 1241 годзе ён быў выгнаны з Кракава Конрадам I Мазавецкім, у 1247 годзе з Вялікай Польшчы сынамі Уладзіслава Адоніча Пшамыславам і Баляславам. У самай Сілезіі ён дзяліў уладу са сваімі братамі, а потым і з сынамі. Падзелы суправаджаліся канфліктамі і сутыкненнямі, у якія ўмешваліся суседзі.
Пляменнік Баляслава Рагаткі Генрых IV Пробус паспрабаваў аб’яднаць Сілезію. Ён змог падпарадкаваць палову сілезскіх зямель. У 1278 годзе яго спроба пашырыць сваю ўладу на Чэхію, стаўшы яе рэгентам скончылася няўдачай. А ў 1288 годзе стаў каралём Польшчы. Пасля яго смерці ў 1290 годзе кіраўніком Польшчы стаў Пшамыслаў велікапольскі, а сілезскія ўладанні былі падзелены. Сілезскія князі, якія асцерагаліся Пшамыслава, які імкнуўся аб’яднаць Польшчу, шукалі яму процівагу. Усё гэта прывяло да паслаблення сувязяў з Польшчай і да ўзмацнення сувязяў з Чэхіяй, асабліва пасля таго як у 1305 годзе князем Польшчы стаў Вацлаў II. Але з прычыны таго, што сама Чэхія падверглася германізацыі, гэта паўплывала і на Сілезію. Гэта стала адной з прычын, чаму пасля згасання дынастый Пястаў, Анжу і Ягелонаў Сілезскія Пясты не разглядаліся як кандыдаты на польскі трон.
…
Мешка I Крываногі (каля 1231/1246 — 16 мая 1211), князь сілезскі 1163—1172/1173, князь Рацібожскі з 1173, князь апольскі з 1202, князь кракаўскі (Мешка IV) з 1210; жонка: з 1170/1178 Людміла (пам. 20 кастрычніка пасля 1210)
…