wd wp Пошук:

Цешынскае герцагства

Цешынскае княства або герцагства ўзнікла як адно са шматлікіх сярэдневяковых сілезскіх княстваў, якія знаходзіліся пад кіраваннем розных галін польскага дому Пястаў. Тэрыторыя — Цешынская Сілезія, сталіца — Цешын.

Гісторыя

У 1282 годзе памёр князь Уладзіслаў Апольскі, які кіраваў Апольска-раціборжскім княствам. У яго было чатыры сыны, якія падзялілі спадчыну паміж сабой. Старэйшы сын Мешка разам з братам Пшамыславам спачатку сталі сумесна кіраваць узноўленым Раціборжскім княствам, аднак у 1290 годзе вырашылі падзяліць уладанні. Мешка ўзяў сабе землі паміж рэкамі Остравіцы і Сола, на якіх знаходзіліся гарады Цешын і Асвенцім — так было ўтворана Цешынскае княства.

У 1315 годзе Мешка сканаў, і княства было падзелена паміж яго сынамі: Уладзіслаў атрымаў Асвенцім, а Цешын застаўся ў Казіміра. Паступова Казімір аддаляўся ад польскіх інтарэсаў, і ў 1327 годзе прынёс амаж Яну Люксембургскаму як каралю Багеміі. З тых часоў гісторыя Цешынскай Сілезіі была ў большай ступені звязана з Прагай, чым з Кракавам. Ад Казіміра ў 1358 годзе княства атрымаў у спадчыну яго сын Пшамыслаў, які за доўгае жыццё здолеў прымножыць свае ўладанні.

У перыяд Рэфармацыі цешынскія кіраўнікі вагаліся паміж каталіцтвам і лютэранствам, якое падтрымліваў князь Вацлаў Адам, які кіраваў Цешынам з 1528 па 1576 гады. У часы валадарання яго ўнучкі Лізаветы Лукрэцыі — апошняй з цешынскіх Пястаў — княства спусташалі арміі Трыццацігадовай вайны. Перажыўшы дзяцей ад шлюбу з баронам Ліхтэнштэйнам, Еўдакія Лукрэцыя адмовіла ўладанні сваіх продкаў Габсбургаў.

У 1722 годзе імператар Карл VI перадаў Цешынскае герцагства Францу Латарынгскаму ў якасці кампенсацыі за саступлены ім Савойскай дынастыі Манферат. Менавіта тут адбыўся Цешынскі кангрэс, які завяршыў вайну за баварскую спадчыну. У той час герцагствам валодала дачка Франца, Марыя Крысціна, з мужам, Альбертам Саксонскім, сынам польскага караля Аўгуста III.

Па прычыне бяздзетнасці апошні ўсынавіў пляменніка жонкі — эрцгерцага Карла Іагана. Пазней тытул герцага Цешынскага насілі нашчадкі Карла Іагана — Альбрэхт і Фрыдрых Марыя Альбрэхт. Усе трое былі выдатнымі военачальнікамі і фельдмаршаламі (у арміях Аўстрыі, Германіі, Расіі).

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі за валоданне Цешынскай Сілезіяй паміж Польшчай і Чэхаславакіяй успыхнуў Цешынскі канфлікт. Міжнародная канферэнцыя 1920 года пастанавіла падзяліць спрэчную тэрыторыю паміж гэтымі краінамі.

Кіраўнікі

Палац герцагаў Цешынскіх у Цешыне.

Пясты і іх спадчыннікі

Габсбургі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1290 годзе
Катэгорыя·Сілезскія княствы
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Польшчы
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Чэхіі
Катэгорыя·1290 год у Еўропе
Катэгорыя·Герцагствы
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Чэхіі
Катэгорыя·Гісторыя Цешынскай Сілезіі
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Польшчы