wd wp Пошук:

Лешак Белы

Ле́шак Бе́лы (польск.: Leszek Biały; каля 1184 — 23 лістапада 1227, Гансава) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.

Унук Баляслава Крывавустага, сын Казіміра II Справядлівага і Алены Зноемскай, брат Конрада I Мазавецкага. Князь мазавецкі 11941200, куяўскі 11991200 гадах, сандамірскі з 1200 і кракаўскі ў 11941198, 1199, 12061210 гадах і з 1211 года.

Біяграфія

З 1195 года яго саюзнікам быў галіцка-валынскі князь Раман Мсціславіч, які прыйшоў яму на дапамогу ў бітве на Мазгаве, у якой быў пераможаны Мешка Стары. У 1199 годзе Лешак дапамог Раману ў баях за Галіч. У 1205 годзе Лешак, аднак, пасварыўся з саюзнікам. Раман чакаў перамоў з Лешакам, аднак той нечакана напаў і перамог яго ў бітве пры Завіхосце. У гэтай бітве Раман загінуў.

Актыўна ўмешваўся ва ўнутрыпалітычную барацьбу ў Галіцка-Валынскам княстве. Разам з венграмі выгнаў з княства Ігаравічаў (1211), спрыяў прыходу да ўлады ў Валынскам княстве Раманавічаў (1215). Пасля разрыву з Андрэем II Венгерскім запрасіў наўгародскага князя Мсціслава Удатнага да ўмяшання ў барацьбу за галіцкі прастол, і пасля беспаспяхова змагаўся супраць яго.

Лешак Белы быў забіты ў Гонсаве пры сустрэчы са Святаполкам Паморскім і яго саюзнікам Уладзіславам Адонічам і пахаваны ў Кракаве. Яго жонкай была дачка Аляксандра Усеваладавіча (па летапісе — Інгвара Яраславіча) Грэміслава (c 1207). Меў дваіх дзяцей: Саламею (выдадзена замуж за венгерскага князя Коламана) і сына, Баляслава (стаў спадчыннікам бацькі на кракаўскім прастоле праз 14 гадоў пасля яго гібелі).

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Памерлі ў Гансаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1227 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы