wd wp Пошук:

Вацлаў II

Ва́цлав ІІ (чэшск.: Václav II.; 27 верасня 1271 — 21 чэрвеня 1305) — кароль Чэхіі (1283—1305) з дынастыі Пржэмысловічаў, а таксама князь кракаўскі (1290—1305), кароль Польшчы (1300—1305). Сын караля Багеміі Пржэмысла II Отакара і яго другой жонкі Кунігунды, праўнук Св. Міхаіла Чарнігаўскага, пра-праўнук караля Германіі Філіпа Швабскага.

Першым заснаваў збор законаў, якія тычыліся шахцёрскай справы. Правёў грашовую рэформу, пачаўшы чаканіць знакаміты пражскі грош. Спрабаваў заснаваць у Празе ўніверсітэт. У часы кіравання Вацлава ІІ Багемія была адной з найбуйнейшых і наймагутных дзяржаў Еўропы.

Раннія гады

У 1276 Рудольф I, Кароль Рымскі, абвясціў імперскую няміласць Отакару і аблажыў Вену. Гэта вымусіла Отакара ў лістападзе 1276 падпісаць пагадненне, паводле якога ён аддаў усе правы на Аўстрыю і межавыя княствы, захаваўшы за сабой толькі Багемію і Маравію. Сын Отакара, Вацлаў, павінен быў жаніцца на дачцы Рудольфа, Юдзіфе. Аднак, ужо праз год Отакар паспрабаваў адваяваць страчанае, і ў 1278 загінуў у бітве, Вацлаву незадоўга да гэтага споўнілася сем гадоў.

Паколькі Вацлаў быў малы, за яго кіраваў Атон V, маркграф Брандэнбурга, утрымліваючы яго ў якасці закладніка. Калі, Вацлаву споўнілася дванаццаць, у 1283, ён вярнуўся ў Багемію, да маці. Фактычная ўлада ў Чэхіі, тым часам засяродзілася ў руках мужа Кунегунды, чэшскага рыцара Завішы з Фалькенштэйна.

У студзені 1285, Вацлаў ажаніўся з Юдзіфай Габсбургскай, дачкой Рудольфа, з якой ён быў заручаны з 1276. У 1290 муж маці быў абезгалоўлены па сумніўных абвінавачваннях, і Вацлаў пачаў кіраваць самастойна.

Кароль Чэхіі і Польшчы

У 1291 Пшэмысл II, Вялікі Князь Польшчы, перадаў Кракаўскае княства Вацлаву. Кракаў асацыяваўся з вярхоўнай уладай у Польшчы, але Пшэмысл захаваў астатнія княствы і ў 1295 годзе каранаваўся як кароль Польшчы. Пасля смерці Пшэмысла ў 1296 годзе, Вацлаў стаў вярхоўным кіраўніком Польшчы і ў 1300 годзе быў каранаваны каралём ў горадзе Гнезна.

Срэбра Кутна-Горы

У 1298 у Кутна-Горы (Цэнтральная Багемія) было знойдзена срэбра. Вацлаў зрабіў здабычу срэбра каралеўскай манаполіяй, узяў пад поўны кантроль грашовую сістэму, пачаўшы чаканіць пражскі грош і забараніўшы абарот срэбра ў неманетным відзе. Кутна-Гора (Кутэнберг) стала адным з найбагацейшых еўрапейскіх радовішчаў срэбра: паміж 1300 і 1340 з шахты здабывалася па 20 тон срэбра штогод.

У 1300 Вацлаў апублікаваў новы каралеўскі кодэкс пра шахты (Ius regale montanorum). У гэтым афіцыйным дакуменце распісаны як адміністрацыйныя, так і тэхнічныя пастановы і ўмовы, неабходныя для горнай здабычы[5].

Карона Венгрыі і смерць

друк Вацлава II

Каралева Юдзіф памерла ў 1297 годзе. Другой жонкай Вацлава стала Эльжбета Рыкса, дачка польскага караля Пшэмысла II, (пазней яна выйшла замуж за Рудольфа Габсбурга, які стаў каралём Чэхіі на кароткі час).

У 1301, памірае кароль Венгрыі Андраш III, блізкі сваяк Вацлава, і з яго смерцю перарываецца дынастыя Арпадаў па мужчынскай лініі. Вацлаў стаў адным з прэтэндэнтаў на трон, і атрымаў яго на карысць свайго маленькага сына ад часткі венгерскага дваранства. 27 жніўня 1301 гала, Вацлаў III быў каранаваны ў горадзе Секешфехервар, пад імем Ладзіслаў V (па-венгерску Ласла, але ў венгерскай гістарыяграфіі ён згадваецца проста як Венцэль).

Тым часам Венгрыя фактычна з’яўлялася некалькімі незалежнымі княствамі, якія вялі пастаянную палітычную барацьбу. Да 1303 года маладога Вацлава падтрымлівалі толькі ў сталіцы Будзе, і Вацлаву II прыйшлося забраць сына і венгерскую карону ў Прагу.

Вацлаў II памёр у 1305 годзе, рыхтуючы захоп Аўстрыі, ва ўзросце 34 гадоў, верагодна ад сухот. Яго спадчыннікам стаў сын, Вацлаў III, які стаў апошнім каралём з Пржэмысловічаў.

Кіраванне Вацлава II

Вацлаў II адзін з найбольш важных каралёў у гісторыі Чэхіі. Ён пабудаваў вялікую імперыю ад Балтыкі да Дуная. Ён здабыў для свайго роду тры каралеўскія кароны (Чэшскую, Венгерскую і Польскую). Вацлаў II стварыў вялікую армію, чаму спрыяла тое, што Чэхія была найбуйнейшым вытворцам срэбра ў Еўропе. Ён стварыў пражскі грош, які стаў еўрапейскай валютай на працягу стагоддзяў. Падчас яго кіравання адбылося значнае развіццё гарадоў і рамёстваў. Вацлаў планаваў заснаваць універсітэт.

Сіла і багацце Багемскага каралеўства выклікалі і павагу і варожасць еўрапейскіх каралеўскіх фамілій. Яго сын, Вацлаў III, не змог захаваць імперыю, і неўзабаве пасля смерці Вацлава II, яна пачала распадацца. Прыйшоў канец славутай эпосе ў гісторыі Багемскага каралеўства, калі на працягу стагоддзя каралеўская дынастыя Пржэмысловічаў здолела зрабіць Багемію моцнай палітычна і эканамічна.

Сям’я

Двойчы жанаты:

У 1285 у г.Хеб, ажаніўся з Юдзіфай Габсбургскай (1271—1297), дачкой Рудольфа I. Яна памерла нарадзіўшы 10 дзяцей:

У 1300 годзе ажаніўся з Эльжбетай Рыксай (1286—1335), дачкой караля Польшчы Пшэмысла II). Нарадзілася адно дзіця:

У Вацлава было шмат пазашлюбных дзяцей, адзін з якіх, Ян Волек, стаў біскупам оламаўцкім.

Зноскі

  1. Charvátová K. Václav II. Král český a polský — Прага: 2007. — С. 18.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100700233 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. 1 2 3 4 Kindred Britain
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Гісторыя Кутна-Горы (на чэшскім) (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пржэмысловічы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Празе
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 21 чэрвеня
Катэгорыя·Каралі венгерскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Дынастыя Пржэмысловічаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1305 годзе
Катэгорыя·Каралі польскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1271 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі чэшскія