wd wp Пошук:

Сідні Полак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Полак.

Сідні По́лак (англ.: Sydney Pollack; 1 ліпеня 1934, Лафает26 мая 2008, Лос-Анджэлес) — амерыканскі кінарэжысёр, акцёр і прадзюсар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Адэсы. У 1950-х гадах вучыўся ў тэатральнай школе «Neighborhood Playhouse School of the Theater» у Сенфарда Мейснера. Пасля службы ў арміі (19571958) граў у спектаклях на Брадвеі, у тэлеп’есах, выкладаў акцёрскае майстэрства. Быў пастаноўшчыкам тэлеп’есаў і телесерыялаў. Першай рэжысёрскай працай быў фільм «Тонкая нітка» (1965).

Шырокую вядомасць як рэжысёр атрымаў дзякуючы экранізацыі рамана Х. Маккоя «Загнаных канёў прыстрэльваюць, ці не праўда?» аб танцавальным марафоне часоў «Вялікай дэпрэсіі» ЗША ў 1930-я гады. У фільме сыгралі Джэйн Фонда і Гіг Янг, які атрымаў прэмію «Оскар» у намінацыі «Лепшы акцёр другога плана».

У 1973 годзе зняў драму «Такімі мы былі», дзе гулялі Барбра Стрэйзанд і Роберт Рэдфард. Іншыя вядомыя працы ў 1970-х гадах — фільм «Якудза» і палітычны трылер «Тры дні Кондара». Атрымаў «Оскар» за драму «З Афрыкі» (1985) і намінацыю за камедыю «Тутсі» (1982).

У 1993 годзе зняў трылер «Фірма» (Том Круз) па рамане Джона Грышэма. Фільм «Сабрына» (Харысан Форд) раскрытыкаваўся і праваліўся ў пракаце. У 1990-х гадах заняўся прадзюсаваннем. Здымаўся ў фільмах — «Мужы і жонкі» Вудзі Алена, «З шырока заплюшчанымі вачыма» Стэнлі Кубрыка.

Сыдні Полак сышоў з жыцця 26 мая 2008 года ва ўзросце 73 год у Лос-Анджэлесе. СМІ паведамляюць, што Полак пакутваў анкалагічным захворваннем[5].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118898744 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://www.nytimes.com/2008/05/26/movies/26cnd-pollack.html?_r=1&hp&oref=slogin
  4. LIBRIS — 2008. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. Памёр Сідні Полак // Радыё Свабода, 27 мая 2008

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лафаеце
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Прадзюсары ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за лепшую рэжысуру