wd wp Пошук:

Сярпуха фарбавальная

Сярпу́ха фарбавальная, ці Сярпуха некалючая[4] (Serrátula tinctória) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Сярпуха (Serratula) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Сярпуха фарбавальная часам дасягае 100 і больш сантыметраў у вышыню. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае. Прыкаранёвае лісце на доўгіх чаранках, сцябловае — на кароткіх чаранках і сядзячае.

Суквецце — шматкветкавы кошык, кветкі з пялёсткамі чырвоных адценняў.

Сямянкі даўгаватыя, 3—5 мм даўжынёй, 1—2 мм шырынёй[5].

Распаўсюджанне і экалогія

Радзіма віду — ўмераны пояс Еўропы, дзе ён вельмі распаўсюджаны. Інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку[6]. Аддае перавагу малазацененым месцам з вільготнымі глебамі у лясах, хмызняках, на ўзлесках, высечках, сухіх лугах.

Ахоўваецца ў Латвіі, Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].

Значэнне і прымяненне

Сок сярпухі фарбавальнай — жоўты[7]. Расліна ўжываецца для атрымання жоўтай і зялёнай фарбы для тканін, адсюль і назва.

Таксанамія

Часам від Serratula seoanei разглядаюць як падвід сярпухі фарбавальнай Serratula tinctoria subsp. seoanei (Willk.) Laínz[8]. Уласна сярпуху фарбавальную вызначаюць як падвід Serratula tinctoria subsp. tinctoria.

Выявы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Catalogue of Life: Serratula tinctoria L. (Праверана 22 ліпеня 2017)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Serratula inermis
  5. 1 2 Серпуха красильная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)   (Праверана 22 ліпеня 2017)
  6. USDA PLANTS. Serratula tinctoria
  7. Plants For A Future. Serratula tinctoria
  8. Serratula tinctoria subsp. seoanei. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2009. Праверана 26 лютага 2009.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сярпуха
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Фарбавальныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы