wd wp Пошук:

Сяргей Эдуардавіч Паліцевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Паліцевіч (нар. 9 красавіка 1990, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец лідскага футбола, у 2007 гуляў за «Нафтан», а ў наступным годзе апынуўся ў «Крылах Саветаў» з Самары. Пазней вярнуўся ў «Нафтан» на правах арэнды.

У студзені 2011 падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», дзе хутка стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2013 разам з Аляксандрам Сулімам быў пераведзены ў дубліруючы склад[5], але праз месяц вярнуўся ў аснову[6] і зноў заняў сваё месца ў цэнтры абароны.

У студзені 2014 падоўжыў кантракт з «Дынама» на два гады[7]. У сезоне 2014 ужо трывала выступаў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У сезоне 2015, пасля зыходу з «Дынама» Дзмітрыя Молаша і Ігара Стасевіча, стаў капітанам каманды.

Па заканчэнні сезона 2015 «Дынама» хацела падоўжыць супрацоўніцтва з абаронцам, але Паліцевіч меў намер працягнуць кар’еру за мяжой. 14 студзеня 2016 года ён падпісаў кантракт з турэцкім клубам «Генчлербірлігі»[8]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2017 года падоўжыў пагадненне з «Генчлербірлігі» яшчэ на два гады[9].

Па выніках сезона 2017/18 «Генчлербірлігі» страціў месца ў турэцкай Суперлізе, і ў ліпені 2018 года Паліцевіч перайшоў у казахстанскі «Кайрат»[10]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2019 звычайна быў запасным іграком, часам з’яўляўся на полі ў аснове.

У студзені 2020 года пакінуў «Кайрат»[11] і неўзабаве папоўніў склад салігорскага «Шахцёра»[12]. У 2020—2021 гадах шмат прапусціў з-за траўм, а ў сезоне 2022 замацаваўся ў асноўным складзе каманды.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую і алімпійскую зборныя Беларусі.

У маі 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[13]. Дэбютаваў у зборнай 21 мая 2014 года ў таварыскім матчы супраць Ліхтэнштэйна[14].

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Politevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Palitsevich // FBref.com
  3. Sergei Politevich // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. https://www.pressball.by/footballstat/sergey_politevich/
  5. Минское “Динамо”: “Политевич и Сулима переведены в дубль на основе анализа”
  6. Политевич возвращен в основу минского “Динамо” Архівавана 5 сакавіка 2016.
  7. Политевич на два года продлил контракт с минским “Динамо”
  8. Сергей Политевич подписал контракт с “Генчлербирлиги”
  9. Футбол. Сергей Политевич продлил контракт с “Генчлербирлиги” на два года
  10. Сергей Политевич стал игроком “Кайрата”
  11. Политевич официально покинул «Кайрат»
  12. Политевич подписал контракт с “Шахтером”
  13. Футбол. Сергей Политевич, Артем Быков и Павел Савицкий впервые вызваны в сборную Беларуси
  14. Сергей Политевич дебютирует в составе национальной сборной Беларуси

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайрат Алматы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Генчлербірлігі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе