wd wp Пошук:

Сяргей Уладзіміравіч Русецкі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русецкі. Сяргей Русецкі (нар. 8 сакавіка 1989, Мінск) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночай футбольнай каманды «Зорка-БДУ».

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Зорка-БДУ», за які ў 2006—2007 гадах выступаў у Першай лізе.

У лютым 2008 года разам з шэрагам іншых беларускіх ігракоў перайшоў у чэшскі клуб «Мост»[3]. З цягам часу стаў адным з асноўных футбалістаў каманды. У пачатку 2012 года з-за траўмы вярнуўся ў «Зорку-БДУ», за якую гуляў у Другой лізе. Другую палове сезона 2012 правёў у другім дывізіёне Швецыі ў клубе «Брагэ».

У пачатку 2013 года зноў стаў іграком «Зоркі-БДУ», аднак неўзабаве быў арандаваны клубам Вышэйшай лігі «Мінск». У складзе «Мінска» правёў толькі адзін матч і ўлетку пакінуў каманду з-за траўмы, да канца сезона больш не з’яўляўся на полі. У сезоне 2014 стаў выступаць за «Зорку-БДУ» ў Першай лізе, дзе стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2014 года разам з таварышам па «Зорцы» Аляксеем Хадневічам на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра», аднак не здолеў замацавацца ў аснове, а каманда па выніках сезона выбыла ў Першую лігу.

З 2015 года зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ». Большую частку сезона 2016 прапусціў з-за траўмы. У сакавіку 2018 года перайшоў ва ўзбекскі клуб «Бухара»[4], аднак ужо ў чэрвені таго ж года пакінуў яго[5].

У ліпені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смалявічаў»[6]. Спачатку звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.

У студзені 2019 года перайшоў у мінскі НФК[7]. Пакінуў каманду ў жніўні 2019 года[8].

Міжнародная кар’ера

У студзені 2009 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на турніры ў Досе, дзе ў трох матчах забіў тры галы. 25 сакавіка 2011 года згуляў за моладзевую зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Чэхіі (0:2).

У кастрычніку 2011 года быў запрошаны ў алімпійскую зборную Беларусі, у стартавым складзе якой выйшаў у матчы супраць другой зборнай Расіі (2:3), аднак быў заменены ўжо ў першым тайме.

Трэнерская кар’ера

У лютым 2020 года быў прызначаны галоўным трэнерам жаночай каманды «Зорка-БДУ»[9].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006Д2Зорка-БДУ60
2007Д2Зорка-БДУ242
2008/09Д2Банік60
2009/10Д2Банік120
2010/11Д2Банік210
2011/12 (1)Д2Банік102
2012 (1)Д3Зорка-БДУ127
2012 (2)Д2Брагэ102
2013 (1)Д1Мінск10
2013 (2)Д3Зорка-БДУ00
2014 (1)Д2Зорка-БДУ137
2014 (2)Д1Дняпро60
2015Д2Зорка-БДУ256
2016Д2Зорка-БДУ83
2017Д2Энергетык-БДУ268
2018 (1)Д1Бухара101
2018 (2)Д1Смалявічы140
2019 (1)Д2НФК80

Зноскі

  1. Sergey Rusetskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergey Rusetsky // FBref.com
  3. Нашествие в “Мост”
  4. Сергей Русецкий перешел в клуб из Узбекистана
  5. Сергей Русецкий покинул “Бухару”
  6. Сергей Русецкий перешел в “Смолевичи”
  7. Трачинский и Русецкий стали игроками НФК. Костюкевич, Пархачев и еще два футболиста продлили контракты
  8. Русецкий покинул НФК
  9. “Зорку-БДУ” возглавил Сергей Русецкий

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Брагэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Банік Мост
Катэгорыя·Ігракі ФК Бухара
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Хомутаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры ЖФК Зорка-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных