wd wp Пошук:

Сяргей Сяргеевіч Мацвейчык

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Мацвейчык (нар. 5 чэрвеня 1988, Жлобін) — беларускі футбаліст, правы абаронца клуба «Гомель» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец «Гомеля», гуляў спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. З цягам часу стаў асноўным правым абаронцам гомельскай каманды.

У снежні 2012 года перайшоў у «Шахцёр»[3]. У салігорскім клубе таксама стаў выступаць як правы абаронца. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. У сезоне 2014 заставаўся асноўным правым абаронцам салігарчан. У снежні 2014 года кантракт з «Шахцёрам» зноў быў падоўжаны[5]. У жніўні-верасні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У лістападзе 2015 года ў чарговы раз падоўжыў кантракт з «гарнякамі»[6]. У сезоне 2016 заставаўся асноўным правым абаронцам салігарчан, хоць часам саступаў месца ў складзе Ігару Бурко. У снежні 2016 года падпісаў новае пагадненне з «Шахцёрам»[7]. У сезоне 2017, працягваючы ў асноўным гуляць правага абаронцу, стаў часам выступаць на пазіці левага абаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Мацвейчык застанецца ў камандзе на наступны сезон[8].

У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[9]. У жніўні 2019 года, пасля зыходу з каманды Андрэя Клімовіча, стаў капітанам «Шахцёра». У пачатку 2020 года перастаў быць капітанам каманды, у а красавіку быў пазбалены месца ў аснове і адпраўлены ў дубль. У маі 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб[10].

У чэрвені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. У студзені 2022 года перайшоў у «Гомель»[12].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на працягу 2009—2011 гадоў. Трапіў на чэмпіянат Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года, дзе згуляў у двух матчах. У 2011 годзе гуляў таксама за алімпійскую зборную.

У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[13]. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, адгуляўшы ўвесь матч супраць Іспаніі (0:3) на пазіцыі правага абаронцы.

У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005дубльГомель241
2006Д1Гомель10
2007Д1Гомель10
2008Д1Гомель231
2009Д1Гомель241
2010Д2Гомель270
2011Д1Гомель231
2012Д1Гомель220
2013Д1Шахцёр290
2014Д1Шахцёр310
2015Д1Шахцёр181
2016Д1Шахцёр250
2017Д1Шахцёр290
2018Д1Шахцёр290
2019Д1Шахцёр280
2020 (1)Д1Шахцёр30
2020 (2)Д1Дынама120
2021Д1Дынама270

Зноскі

  1. Sergey Matvejchik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Matsveychyk // FBref.com
  3. Сергей Матвейчик заключил контракт с “Шахтером”
  4. Матвейчик продлил контракт с “Шахтером”
  5. Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером»
  6. Бушма и Матвейчик продлили контракты с “Шахтером”
  7. Сергей Матвейчик продлил контракт с “Шахтером”
  8. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
  9. Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с “Шахтером”
  10. “Шахтер” подтвердил уход Матвейчика
  11. Матвейчик стал игроком минского “Динамо”
  12. Сергей Матвейчик вернулся в “Гомель”
  13. Родионов, Сиваков, Брессан, Жевнов и Януш вызваны в сборную Беларуси, Глеб – вне состава
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель