wd wp Пошук:

Сяргей Сцяпанавіч Мусінскі

Сяргей Сцяпанавіч Мусі́нскі (21 верасня 1920, с. Лісіцына, Нікольскі раён, Валагодская вобласць — 18 жніўня 2008) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1973). Акадэмік архітэктуры Беларусi.

Біяграфія

Скончыў у 1952 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. Працаваў у Белдзяржпраекце, у 19601967 і з 1969 кіраўнік майстерні ў інстытуце «Мінскпраект», у 19671969 галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1953 года.

Асноўныя праекты

Будынак Мінгарвыканкама
Жылы дом па праспекце Незалежнасці, 76[d]
Будынак НДІ сродкаў аўтаматызацыі[d]
Дом з крамай «Кветкі»
Корпус спартыўна-трэніровачных залаў Інстытута культуры

Асноўныя работы: у Мінску — праект забудовы плошчы Калініна (19541962), праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (19581964), жылыя дамы з крамамі «Моднае адзенне», «Дом абутку», «Кветкі»[d] (1958—1963), «Гастраном» і «Бульбяная» (1958), «Сінтэтыка»[d] (1964), корпус інстытута фізкультуры па праспекце Ф. Скарыны (1960), інтэрнат БПІ (1954); будынак гарвыканкама (1964), Палац культуры тэкстыльшчыкаў (1960), гасцініца «Мінск» (1968, 2-я чарга), Палац мастацтваў (1973), комплексы 5—14-павярховых інтэрнатаў БПІ па вуліцах Сурганава (19691975), 12-павярховых Цнянскай (1978), Карбышава (1979) і Металістаў (1979), комплекс будынкаў[d] НДІ сродкаў аўтаматызацыі па праспекце Ф. Скарыны (1977), фантан «Юнацтва» каля гасцініцы «Мінск» (1978, усе ў сааўт.), комплекс жылых дамоў па вул. Няміга (1991, кіраўнік аўтарскага калектыву); санаторны комплекс «Беларусь» у Сочы (19531968), мемарыяльны комплекс «Вязынка» (1972, в. Вязынка Маладзечанскага раёна); будынак аблвыканкама ў Гомелі (1974), Дом Саветаў у Шчучыне (1979, усе ў сааўт.) і інш.

У вобласці манументальнага мастацтва: помнік двойчы героям Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу (1960) і лётчыку-касманаўту У. В. Кавалёнку (1984), мемарыяльны комплекс «Вязынка» (1970)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1978). Дзяржаўная прэмія БССР (1968, у аўтарскім калектыве) за архітэктуру Ленінскага праспекта[1], Заслужаны архітэктар БССР (1973)

Сям’я

З 1952 года быў у шлюбе са сваёй аднакурсніцай Ліяй Авейсаўнай Каджар. У нiх нарадзіліся дочкі Таццяна Сяргееўна (мастацтвазнауца) і Яўгенія Сяргееўна (мастак ДПМ, сябра СМБ)(жывуць у Мінску) і сын Іван Сяргеевiч (навучаўся на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, жыве ў Маскве) Мусінскія[2].

Зноскі

  1. 1 2 Мусинский Сергей Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. Исмаилов Э.Э. Персидские принцы из дома Каджаров в Российской империи. — Старая Басманная, 2009. — 594 с., ил. LXIV с. — 1 000 экз. экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Сочы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночна-Дзвінскай губерні
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 18 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы