wd wp Пошук:

Сяргей Міхайлавіч Сасноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сасноўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Сасноўскі (нар. 14 жніўня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2011). У цяперашні час выконвае абавязкі галоўнага трэнера клуба «Мінск».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», пачаў прафесійную кар’еру ў мінскім «Трактары», пазней выступаў у МТЗ-РІПА, «Зорцы-БДУ» і «Нёмане».

У 2008—2010 гадах гуляў у складзе барысаўскага БАТЭ, з якім тройчы стаў чэмпіёнам краіны. 27 жніўня 2009 года ў матчы плэй-оф Лігі Еўропы з балгарскім «Літэксам» забіў два галы, тым самым «рэабілітаваўся», бо ў першым матчы з-за яго памылкі БАТЭ прайграў дома 0:1.

У пачатку 2011 года стаў іграком расійскага клуба «Том». Большую частку 2012 года прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2013 года перайшоў у «Мінск» і стаў асноўным абаронцам каманды. Прывёў гэты клуб да перамогі ў Кубку Беларусі 2012/13 (у фінале забіў гол, а пасля атрымаў пашкоджанне, але застаўся на полі з перавязанай галавой).

У снежні 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе, аднак, згуляў толькі ў першым матчы сезона (29 сакавіка з «Нафтанам»), пасля чаго атрымаў траўму, з-за якой прапусціў увесь сезон 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» па заканчэнні кантракта[4].

У лютым 2015 года апынуўся ў гродзенскім «Нёмане», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[5]. У сакавіку 2015 года быў абраны капітанам каманды[6] і стаў асноўным цэнтральным абаронцам гродзенцаў. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[7]. У другой палове сезона 2016, калі галоўным трэнерам гродзенцаў стаў Ігар Кавалевіч, страціў месца ў асноўным складзе. У снежні 2016 года стала вядома, што Сасноўскі пакідае «Нёман»[8].

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Іслач»[9], аднак клуб перад самым пачаткам сезона адмовіўся ад падпісання абаронцы, і той завяршыў кар’еру

Міжнародная кар’ера

У 2003 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

1 красавіка 2009 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Казахстана. Усяго за зборную згуляў 17 матчаў.

Трэнерская кар’ера

Пасля завяршэння кар’еры перайшоў на трэнерскую працу на юнацкім узроўні, працаваў у структуры «Мінска».

У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[10], у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[11].

У сезоне 2022 увайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Мінска», а ў лістападзе 2022 года, пасля сыходу Вадзіма Скрыпчанкі, узначаліў каманду на апошні матч сезона — у Кубку Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра»[12]

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Sosnovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergey Sosnovski // FBref.com
  3. Сергей Козека и Сергей Сосновский подписали контракты с “Торпедо-БелАЗом”
  4. Сосновский покинул “Торпедо-БелАЗ”, еще 5 игроков могут продлить контракты
  5. Александр Анюкевич и Сергей Сосновский подписали контракты с “Неманом”
  6. Капитаном “Немана” в нынешнем сезоне станет Сергей Сосновский
  7. Сергей Сосновский и Артем Концевой продлили контракты с “Неманом”
  8. Сосновский покинет “Неман”, Бебе, вероятно, продолжит карьеру в клубе
  9. Сергей Сосновский на просмотре в “Ислочи”
  10. Омельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории “В”
  11. В Доме футбола завершились тренерские курсы категории “А”
  12. Скрипченко покинул пост главного тренера “Минска”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Трактар Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных