.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Ігнашэвіч (руск.: Сергей Игнашевич; нар. 14 ліпеня 1979, Масква, СССР) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер беларускага паходжання[2]. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2002—2018). На клубным ўзроўні вядомы па выступах за маскоўскі ЦСКА. Рэкардсмен зборнай Расіі па колькасці матчаў (127).
У цяперашні час працуе галозным трэнерам калінінградскай «Балтыкі».
Бацька Сяргея паходзіць з вёскі Хорастава (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці Беларусі)[2]. З’яўляецца выхаванцам тарпедаўскай футбольнай школы, але гуляць пачаў за клубы «Спартак-Арэхава» і «Крылы Саветаў». 3 2001 года выступаў за сталічны «Лакаматыў», з якім стаў чэмпіёнам краіны. У складзе ЦСКА дэбютаваў 12 сакавіка 2004 года ў матчы супраць футбольнага клуба «Масква».
Дэбютаваў у складзе зборнай Расіі 21 жніўня 2002 года ў матчы супраць каманды Швецыі.
Пасля чэмпіянату Еўропы 2016 спаніў выступленні за зборную, аднак вярнуўся ў яе перад чэмпіянатам свету 2018. 8 ліпеня 2018 года, пасля чвэрцьфінальнага матчу супраць Харватыі, абвясціў аб завяршэнні кар’еры як у зборнай, так і ў ЦСКА[3].
У ліпені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевага складу ЦСКА. З чэрвеня 2019 года па сакавік 2021 года ўзначальваў маскоўскае «Тарпеда».
У кастрычніку 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам калінінградскай «Балтыкі»[4].
Жанаты, мае чатырох сыноў, два з якіх ад першага шлюбу.
Папярэднік: Сяргей Сямак |
Капітан ЦСКА (Масква) 2005 — 2008 |
Пераемнік: Ігар Акінфееў |