wd wp Пошук:

Зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту

Зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту, або зварот супраць гвалту ці ліст беларускіх навукоўцаў, поўная назва Зварот прадстаўнікоў навуковай грамадскасці Рэспублікі Беларусь — адкрыты зварот беларускай навуковай і навукова-тэхнічнай супольнасці, які стаў рэакцыяй на падзеі 9 жніўня 2020 года. Зварот апублікаваны 11 жніўня 2020 года[1][2].

Тэкст звароту

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, узрушаныя падзеямі апошніх некалькіх дзён.

9 жніўня 2020 года, падчас правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па дадзеных незалежных назіральнікаў і па сведчаннях выбаршчыкаў мелі месца масавыя фальсіфікацыі, зафіксаваныя шматлікія парушэнні выбарчага кодэкса. У многіх выпадках члены камісій пакідалі выбарчыя ўчасткі ў суправаджэнні міліцыі і атрадаў АМАП, забіраючы з сабой гатовыя пратаколы з мэтай стварыць перашкоды для азнаямлення з імі выбаршчыкаў, што з’яўляецца грубейшым парушэннем заканадаўства. Мы не давяраем афіцыйна агучаным вынікам выбараў і адчуваем найглыбейшую незадаволенасць тым, якім чынам яны былі арганізаваныя і праведзеныя.

Нас глыбока раняць і абураюць дзеянні сілавых структур Рэспублікі Беларусь, якія неабгрунтавана прымяняюць у апошнія дні беспрэцэдэнтную па маштабе і жорсткасці сілу ў адносінах да тысяч мірных беларусаў. Выкарыстанне спецсродкаў (гумавых куль, светлашумавых гранат, слезацечнага газу), вадамётаў і іншай спецтэхнікі, а таксама прымяненне фізічнага гвалту з боку сілавых структур падчас мірных акцый пратэсту супраць бяззбройных людзей парушае грамадзянскія правы, гарантаваныя артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Паводле інфармацыі афіцыйных крыніц падчас мірных пратэстаў загінуў 1 чалавек і не менш 10 сур’ёзна параненыя. Мы патрабуем правядзення незалежнага раследавання кожнага акта жорсткасці і гвалту з боку сілавых структур.

Мы лічым абмежаванне доступа да інтэрнэту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у апошнія дні наўмысным парушэннем нашых правоў на доступ да праўдзівай і своечасовай інфармацыі, гарантаваных артыкулам 34 Канстытуцыі РБ. Мы заклікаем усіх адказных за адключэнне інтэрнэту не паўтараць падобнае ізноў, паколькі гэта прыводзіць да цяжкіх эканамічных і сацыяльных наступстваў для ўсіх грамадзян незалежна ад іх палітычных перакананняў.

Мы заклікаем як дзяржаўныя, так і незалежныя СМІ ўстрымацца ад ужывання слоў нянавісці ў адносінах да прадстаўнікоў сілавых структур і мірна пратэстуючых грамадзян. Рэдактары і журналісты, на вас зараз ляжыць вялізная адказнасць за тое, як вырашыцца гэтая сітуацыя, якая не павінна ні ў якім выпадку перарасці ў канфлікт з прымяненнем зброі. Будзьце абачлівымі, не забывайце, што сярод людзей, якія выйшлі на вуліцы, могуць быць вашы блізкія.

Мы, вучоныя, выкладчыкі, супрацоўнікі навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь, што падпісаліся ніжэй, патрабуем:

Лічым дзеянні сілавых структур незаконнымі, непрымальнымі і парушаючымі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, паколькі чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы (артыкул 2 Канстытуцыі РБ).

Тэкст звароту быў прадубліраваны на англійскай, рускай, кітайскай мовах. Станам на 11 жніўня 2020 года зварот падпісала 2845 чалавек[3].

Рэакцыя грамадства на зварот

Адразу пасля публікацыі звароту, было сабрана экстраннае пасяджэнне Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, на якім тагачасны старшыня Прэзідыума — Уладзімір Гусакоў, звяртаючыся да дырэктараў навукова-даследчых інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук, назваў зварот правакацыйным і заклікаў лепш кантраляваць сваіх супрацоўнікаў, асабліва моладзь[4]:

Я вынужден был сегодня вас пригласить, чтобы вы навели порядок в своих институтах. Вы должны знать, чем дышит каждый человек — особенно молодежь. Мы гордились тем, что обновлялись и набирали молодежь. Но они же неуправляемые! Что они делают в лабораториях — никто не знает. Представляете, «ученые против насилия». И это началось с Академии наук!

Паралельна з супрацоўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук, асобны зварот супраць гвалту быў і ў супрацоўнікаў фізічнага факультэта БДУ. У сваім звароце навукоўцы БДУ заклікалі спыніць гвалт на вуліцах, вызваліць палітычных зняволеных, забяспечыць выкананне правоў і свабод грамадзян, правесці новыя выбары прэзідэнта ў адпаведнасці з законам і абноўленым складам ЦВК:

Понимая законы распределения вероятностей, логику математической статистики, опираясь на свидетельства многочисленных нарушений во время избирательного процесса и руководствуясьмы требуем признать результаты состоявшихся 09.08.2020 г. выборов Президента Республики Беларусь недействительными

Зварот падпісала больш за 350 чалавек, у тым ліку першы кіраўнік незалежнай Беларусі — Станіслаў Шушкевіч.

Пазней, 14 жніўня 2020 года кіраўніцтва НАН Беларусі і група акадэмікаў выступіла з афіцыйнай заявай наконт падзей жніўня 2020 года[5] .

12 верасня 2020 года на сайце Scientific.ru апублікавана заява расійскіх навукоўцаў са словамі падтрымкі беларускіх навукоўцаў[6]. На момант выхаду артыкула пад заявай стаяла больш за 500 подпісаў, у тым ліку дзесяці акадэмікаў і дванаццаці член-карэспандэнтаў РАН. Пазней Прэзідыум НАН Беларусі адрэагаваў на заяву расійскіх навукоўцаў з крытыкай і абвінавачаннямі ў тым, што «заява цалкам пабудавана на несапраўдных фактах, з’яўляецца скажонай і палітычнай»[7].

16 верасня 2020 года Прэзідыум РАН выпусціў адказ на апошнюю заяву Прэзідыума НАН Беларусі з удакладненнем, што:

Президиум РАН считает, что члены академии имеют полное право высказывать личные оценочные суждения в отношении послевыборных событий в Республике Беларусь. Однако гражданская позиция отдельных членов академии не может отождествляться с институциональной позицией РАН как государственной академии наук

Восенню 2022 года ў Беларусі пачаліся затрыманні навукоўцаў, якія ў 2020 годзе падпісалі Зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту[8][9][10][11]

Зноскі

  1. https://people.onliner.by/2020/08/13/uchenye-podpisyvayut-obrashhenie-protiv-nasiliya-uzhe-bolee-1000-chelovek
  2. https://iz.ru/1048130/2020-08-14/bolee-1-tys-uchenykh-podpisali-pismo-protiv-nasiliia-v-belorussii
  3. https://scienceby2020.github.io/
  4. https://people.onliner.by/2020/08/13/uchenye-podpisyvayut-obrashhenie-protiv-nasiliya-uzhe-bolee-1000-chelovek
  5. http://nasb.gov.by/eng/news/10565
  6. http://scientific.ru/zayavlenie-o-belarusi/
  7. http://nasb.gov.by/rus/news/10591/
  8. https://nashaniva.com/ru/302549
  9. https://euroradio.fm/ru/zaderzhany-doktor-nauk-chlen-korrespondent-nan-i-ego-zhena
  10. https://nashaniva.com/ru/302545
  11. https://nashaniva.com/ru/302331
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адкрытыя звароты Беларусі
Катэгорыя·Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)