wd wp Пошук:

Голас Амерыкі

«Голас Амерыкі» (англ.: Voice of America, скар. VOA)  — радыёстанцыя са штаб-кватэрай у горадзе Вашынгтоне (Злучаныя Штаты Амерыкі), якая вяшчае на англійскай і 45 іншых мовах. Аснову эфіру «Голасу Амерыкі» складаюць навінавыя, інфармацыйныя і культурныя праграмы.

Гісторыя

Радыёстанцыя «Голас Амерыкі» ўпершыню выйшла ў эфір 24 лютага 1942 года. «Мы будзем гаварыць аб Амерыцы і вайне, навіны могуць быць добрымі або дрэннымі — мы будзем паведамляць вам праўду», — такімі словамі радыёстанцыя пачала вяшчанне. «Голас Амерыкі» ствараўся ў процівагу гебельсаўскай прапагандысцкай машыне.

Мовы

Голас Амерыкі на гэты момант вяшчае на 45 мовах (на мовах, пазначаных *, вядзецца таксама тэлевізійная трансляцыя):

Колькасць моў вяшчання і колькасць гадзін вяшчання на кожнай мове вагаюцца ў залежнасці ад прыярытэтаў урада Злучаных Штатаў і сітуацыі ў свеце. У 2001 годзе ў адпаведнасці з інфармацыйным бюлетэнем Міжнароднага бюро па тэлерадыёвяшчанні (IBB) «Голас Амерыкі» трансляваўся на 53 мовах, у тым ліку 12 па тэлебачанні[1]. Напрыклад, у ліпені 2007 «Голас Амерыкі» дадаў 30 хвілін штодзённага вяшчання па самалійскім радыё.[2]

Зноскі

  1. International Broadcasting Board (IBB) Fact Sheet, Voice of America , 1942—2002 ; The World’s Source for News Архівавана 6 лютага 2012.
  2. VOA Press Release, VOA Expands Broadcasts to Somalia

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Міжнародныя радыёстанцыі
Радыёстанцыі ЗША
Радыёстанцыі на французскай мове
Радыёстанцыі на англійскай мове
З’явіліся ў 1942 годзе
Радыёстанцыі на рускай мове
Радыёстанцыі паводле алфавіта