wd wp Пошук:

Радыяцыйная хімія

Радыяцыйная хімія — частка хіміі высокіх энергій, раздзел фізічнай хіміі — вывучае хімічныя працэсы, якія выклікаюцца ўздзеяннем іанізавальных выпраменьванняў на рэчыва. У рамках радыяцыйнай хіміі разглядаюцца некаторыя хімічныя працэсы, якія немагчымыя пры выкарыстанні традыцыйных хімічных падыходаў. Іанізавальныя выпраменьванні могуць моцна змяншаць тэмпературу праходжання хімічных рэакцый без ужывання каталізатараў і ініцыятараў.

Падмуркам для радыяцыйнай хіміі з’яўляецца ядзерная хімія. Навука, якая ўзнікла на стыку радыёхіміі, хімічнай фізікі і ядзернай фізікі i вывучае ядзерныя рэакцыі і спадарожныя ім фізіка-хімічныя працэсы, усталёўвае ўзаемасувязь паміж фізіка-хімічнымі і ядзернымі ўласцівасцямі рэчыва. Часта пад ядзернай хіміяй маюць на ўвазе вобласці даследавання радыяхіміі (часам як яе раздзел) і радыяцыйнай хіміі. Асноўнае адрозненне радыяцыйнай хіміі ад радыёхіміі ў тым, што матэрыял, які хімічна змяняецца выпраменьваннем, не павінен быць радыеактыўным. Прыкладам можа служыць ператварэнне вады ў перакіс вадароду, т.зв. радыёліз вады

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Фізічная хімія
Катэгорыя·Раздзелы хіміі