Грамадзянская абарона (англ.: Civil defense) — сістэма мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да абароны і па абароне насельніцтва, матэрыяльных і культурных каштоўнасцей на тэрыторыі дзяржавы ад небяспекі, якая ўзнікае пры ваенных канфліктах або з прычыны гэтых канфліктаў, а таксама пры надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару[1].