wd wp Пошук:

Сяргей Адамавіч Астрэйка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астрэйка.

Сяргей Адамавіч Астрэйка (25 ліпеня 1913 (паводле іншых звестак 9.7.1912), в. Каласоўшчына, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — 14 верасня 1937, Чалябінская вобласць, НКУС) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Капыльскую сямігодку. У 1928 годзе паступіў у Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум. Восенню 1931 года разам з З. Астапенкам, У. Дудзіцкім, Л. Калюгам, С. Русаковічам, У. Сядурам і некаторымі іншымі «забастоўшчыкамі» за ўцёкі «з прарыву» па збіранні мерзлай бульбы ў калгасе «Сцяпянка» выключаны з тэхнікума з «воўчым білетам» як «нацдэм». Працаваў літрэдактарам выданняў Беларускага НДІ прамысловасці. З 1932 года навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН, працаваў у Камісіі па складанні слоўнікаў. Арыштаваны ДПУ БССР 23.2.1933 года па справе «Беларускай народнай Грамады». Высланы ў Ірбіт Свярдлоўскай вобласці. Працаваў бухгалтарам матэрыяльнага аддзела Ірбіцкага падшыпнікавага завода. Тэрмін ссылкі яшчэ не скончыўся, калі 14.8.1937 года паэта зноў арыштавалі. 13.9.1937 быў вынесены смяротны прысуд, на наступны дзень (14.9.1937) С. Астрэйку расстралялі. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Творчасць

Вершы пачаў пісаць у час вучобы ў сямігодцы. У 1928 годзе па рэкамендацыі Ц. Гартнага вершы С. Астрэйкі з’явіліся ў газеце «Чырвоная змена». Паэму С. Астрэйкі «Бенгалія» ўхваліў Я. Купала. У свае часы яе называлі «антысавецкай», бо меркавалася, што, апісваючы змаганне бенгальцаў з брытанскімі каланізатарамі, Астрэйка меў на ўвазе непасрэдна Беларусь. Кавалак з паэмы «Бенгалія», якая лічылася страчанай, быў знойдзены ў сямейным архіве Аліны Алексенкі ў 2018 годзе[1]. Рыхтаваўся да выдання паэтычны зборнік «Смарагды кроз», які так і не выйшаў. Рамантычная паэма «Смарагды кроз» — роздум пра шляхі развіцця роднага краю — апублікавана ў 1990 годзе. У ссылцы зрабіў пераклад «Яўгенія Анегіна» А. Пушкіна, рукапіс не збярогся.

Творы

Зноскі

  1. svaboda.org

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 14 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Чалябінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара