wd wp Пошук:

Уладзімір Сядура

Уладзімір Сядура (Псеўд.: Уладзімер Глыбінны; Вяч. Дняпроўскі, Макар Караткевіч; Кастусь Старажоўскі, В. Шабуневіч, Др. Банадысь Чарнецкі) (11 (24) снежня 1910, Мінск14 сакавіка 1997, Трой, штат Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, культуролаг на эміграцыі. Кандыдат філалагічных навук (1941 г.)

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Марыі (урод. Шабан) і Іллі Сядура. Па сканчэнні 7-годкі ў 1927 г. паступіў у Педагагічны тэхнікум імя У. Ігнатоўскага атрымаўшы сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 19301932 гг. вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні БДУ. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», а з 1931 г. — БелАПП, узначальваў яе маладзёжнае крыло (разам з Б. Мікулічам і С. Ліхадзіеўскім). Выступаў у друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі. Востра крытыкаваў некаторых беларускіх пісьменнікаў за іхныя «нацдэмаўскія» і «трацкісцкія» адхіленні ад лініі Камуністычнай партыі (магчыма, па заданні НКУС). Многія з гэтых абвінавачаных пісьменнікаў пазней былі арыштаваныя і зніклі. У студзені 1933 арыштаваны і абвінавачаны ў т.зв. нацыянал-дэмакратызме і асуджаны на 3 гады лагераў. У 1935 г. датэрмінова вызвалены.

У 1939 скончыў Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна; выкладаў у школах Ленінграда і Архангельска. Потым жыў у Мінску. У 1941 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Максім Горкі як гісторык рускай літаратуры».

Падчас нямецкай акупацыі займаўся актыўнай журналісцкай дзейнасцю. Супрацоўнічаў у «Беларускай газэце». Спачатку падпісваў часопіс «Новы шлях» як «адказны рэдактар», а з № 4 (1942) і да канца яго існавання — да № 10 (46) за 1944 г. — як ягоны галоўны рэдактар.

Сядура, хоць і быў галоўным рэдактарам, свайго стала ня меў. Прыходзіў у рэдакцыю рэдка й псаваў усім кроў. Жорстка сьмяяўся з Салаўя, славесна зьдзекаваўся зь яго — такі быў чалавек
, — успамінае [Лёнгіна Брылеўская](/Лёнгіна_Брылеўская "Лёнгіна Брылеўская")[[2]](/Уладзімір_Сядура#cite_note-2). У [1942](/1942 "1942") г. браў удзел у Канферэнцыі па справе абгаварэння навуковай тэрміналогіі і правапісу ў праграмах і падручніках беларускіх школ[[3]](/Уладзімір_Сядура#cite_note-3). Удзельнік [Другога Усебеларускага кангрэса](/Другі_Усебеларускі_кангрэс "Другі Усебеларускі кангрэс").

На эміграцыі

У 1944 праз Эстонію з Рыгі эвакуяваўся у Германіі, пасля вайны знаходзіўся ў амерыканскай зоне акупацыі. З 1945 па 1951 працаваў выкладчыкам замежных моў (IRO, Інгальштат)[4]. 9 красавіка 1946 г. адзін з падпісантаў дэкларацыі аб стварэнні Беларускага літаратурнага згуртавання «Шыпшына»[5]. Прымаў удзел у I з’ездзе беларускіх вернікаў у Рэгенсбургу 5 мая 1946 г.[6] У Германіі У. Сядура пачаў менаваць сябе «доктарам філалогіі», хоць усе мінчукі адмаўлялі факт ягонай абароны. З 1951 г. у ЗША. Узначальваў кафедру сучасных моў і рускай літаратуры ў Школе гуманітарных навук Палітэхнічнага інстытута Рэнселера ў Троі. Цягам 1960—1980-х гг. у розныя гады быў прадстаўніком БККА у г. Трой (штат Нью-Ёрк).

У лютым 1962 г. У. Сядура запрапанаваў Я. Пятроўскаму стварыць сумесную «выдавецкую суполку ці таварыства». Аднак гэтая прапанова не была прынята.[7]. Пасля чаго У. Сядура заклаў Беларуска-амерыканскі навукова-літаратурны клуб, які быў вядомы сваімі кніжнымі выданнямі, чым дзейнасцю[8].

У 1970 г. У. Сядура выйшаў на пенсію і да сярэдзіны 1980-х гадоў займаўся пісьменніцкай працай і падрыхтоўваў рукапісы выданняў да друку. Але з сярэдзіны 1980-х гадоў хвароба пазбавіла У. Сядуру магчымасці займацца творчасцю і да самой смерці ён быў паралізаваны і знаходзіўся ў бальніцы[9].

У. Сядура трымаўся ў баку не толькі ад усіх палітычных цэнтраў беларускай эміграцыі, але і ад шырокай эміграцыі таксама, не ўваходзячы ў грамадскія арганізацыі, не належаў да беларускай царквы. Нездарма Уладзімір і яго жонка пахаваныя на могілках Расійскай праваслаўнай зарубежнай царквы ў Джорданвіле (штат Нью-Ёрк).

Творчасць

Аўтар даследаванняў па беларускай гісторыі, культуры, мастацтве, тэатры, кніг прозы. Шэраг прац прысвечаны даследаванню жыцця і творчасці М. Багдановіча, Я. Пушчы, рускага пісьменніка Ф. Дастаеўскага і інш.

Апісаў у напаўдакументальным-напаўмастацкім нарысе «На Сьвятой Зямлі» падарожжа ў Іерусалім, які А. Мак-Мілін невытлумачальным чынам ахарактарызаваў як «надзвычай суб’ектыўны расповед пра падарожжа Святой Еўфрасінні Полацкай у Палестыну ў XII стагоддзі»[10].

Працы

Кнігі

Артыкулы

Зноскі

  1. https://viaf.org/viaf/109609885/ Праверана 7 снежня 2018.
  2. Брылеўская, Л. Сьцежкі жыцьця / Лёнгіна Брылеўская // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец; Камэн. А. Гардзіенкі. — 704 с., [28] с. іл. — С. 186. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 11). — ISBN 978-985-6530-47-3.
  3. Моваведная канферэнцыя 1942 году // Запісы. — 2005. — № 28. — С. 207.
  4. Уладзімер Сядура-Глыбінны // Архіўная кніга / Аўтар-уклад. Л. Юрэвіч. — Нью-Ёрк: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 1997. — 445 с. — С. 257. — (Belarusian poets and writers series; Vol. 8).
  5. Максімюк, Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945—1950. — Нью Ёрк—Беласток: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 1994. — [4], VI, 196, [27] с. — С. 68. — ISBN 83-902162-0-5.
  6. Лапіцкі, М. У служэньні Богу й Беларусі / Укл., прадм., камэнт. Ю. Гарбінскага. — Нью-Ёрк—Варшава, 2005. — С. 589—590.
  7. Гарбінскі, Ю. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: перыёдыка, графічныя друкі, 1945—2005 = Belarusian religious publishing in the West: periodicals and graphic prints, 1945—2005 / Юры Гарбінскі; Беларускі інстытут навукі й мастацтва; Катэдра беларускай філялёгіі, Факультэт прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філялёгіяў, Варшаўскі ўніверсітэт; Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук. — Варшава—Нью-Йорк: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, 2009. — 884, [4] с. — С. 153. — (The history of Belarusian diaspora; № 7). — ISBN 978-83-920472-7-8. Са спасылкай на: Копія ліста пастара Я. Пятроўскага да Ў. Сядуры ад 20 лютага 1962 г. // Архіў пастара Я. Пятроўскага. Архіў Фундацыі ім. П. Крэчэўскага, Нью-Ёрк, ЗША
  8. Кіпель, В. Беларусы ў ЗША / Вітаўт Кіпель; Беларускі інстытут навукі й мастацтва (Нью-Ёрк), Нацыянальны навукова-асьветны цэнтар імя Францішка Скарыны (Менск). — Мн.: Беларусь, 1993. — 352 с., [16] л. іл. — С. 191. — ISBN 5-338-00884-X.Са спасылкай на: Гутарку аўтара з У. Сядурай, 1972 г.
  9. «Ён быў выдатным знаўцам Дастаеўскага»: Тэлефонны званок ад Ірыны Сядура // Пранчак, Л. Беларуская Амерыка. — Мн.: Полымя, 1994. — 415 с. — С. 231—232. — ISBN 5-345-00628-8.
  10. Макмілін, А. Беларуская літаратура дыяспары: Пер. з англ. / Арнольд Макмілін. — Мн.: Тэхнапрынт, 2004. — 439 c. — С. 175. — ISBN 985-464-568-1.
  11. Машынапісная копія. Бібліяграфія

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання Маладняк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Троі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША