wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Губкін

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Губкін. Сяргей Іванавіч Гу́бкін[1] (руск.: Сергей Иванович Губкин; 27 жніўня 1898 — 8 верасня 1955) — савецкі вучоны ў галіне металазнаўства, доктар хімічных навук (1936), прафесар (1945), акадэмік Акадэміі навук БССР (1947). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і настаўніка, пазней стаўшага акадэмікам Акадэміі навук СССР, І. М. Губкіна. У 1917 годзе скончыў гімназію і паступіў на суднабудаўнічае аддзяленне Ленінградскага політэхнічнага інстытута[2]. З пачаткам Грамадзянскай вайны вучоба перарвалася і С. І. Губкін ужо ў 1923 годзе паступіў у Маскоўскую горную акадэмію, якую скончыў у 1928 годзе і застаўся ў аспірантуры пры ёй[2]. З 1930 года працаваў у Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата, дзе займаў пасады дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры апрацоўкі металаў ціскам. У час Вялікай Айчыннай вайны займаў пасаду загадчыка кафедры апрацоўкі металаў Казахскага горна-металургічнага інстытута[2]. У 1943 годзе зноў працаваў у Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата і адначасова ў 1944—1948 гадах у Інстытуце металургіі Акадэміі навук СССР на пасадах намесніка дырэктара і загадчыка аддзела апрацоўкі металаў ціскам.

У 1948 годзе С. І. Губкін абіраецца правадзейным членам Акадэміі навук БССР і ў гэтым жа годзе ўзначальвае Фізіка-тэхнічны інстытут. Адначасова стварае кафедру апрацоўкі металаў ціскам у Беларускім політэхнічным інстытуце[2].

Памёр С. І. Губкін 8 верасня 1955 года.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па тэорыі пластычнай дэфармацыі і апрацоўкі металаў ціскам. Распрацаваў матэматычныя метады вывучэння працэсаў цячэння металаў у працэсах пракаткі, коўкі, штампоўкі. Прапанаваў метад фотапластычнасці, які дазваляе вывучаць напружаны стан пры пластычным цячэнні рэчыва, стварыў класіфікацыю відаў апрацоўкі металаў ціскам і інш.

Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій. Сярод апублікаванага:

Уваходзіў у склад шэрагу камісій, у тым ліку Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Удзельнічаў у стварэнні, а потым быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення Усесаюзнага інжынерна-навуковага таварыства машынабудаўнікоў[2].

Узнагароды і памяць

Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі.

Імя вучонага прысвоена кафедры машын і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995.
  2. 1 2 3 4 5 Имя в белорусской науке: Сергей Иванович Губкин (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай горнай акадэміі
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Памерлі 8 верасня
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Металазнаўцы СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Металазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
Катэгорыя·Асобы