wd wp Пошук:

Сямён Андрэевіч Самцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Самцэвіч.

Сямён Андрэевіч Самцэ́віч (27 ліпеня 190230 мая 1985) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар біялагічных навук (1954), прафесар (1956), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1967), заслужаны дзеяч навукі БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Дакудава Барысаўскага павета Мінскай губерні[1] (зараз у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Горацкае земляробча-агранамічнае вучылішча, у 1924 годзе — агранамічнае аддзяленне Горыгорацкага земляробчага інстытута (сучасная БДСГА). Працаваў кіраўніком саўгаса, раённым аграномам у Смілавіцкім раёне Мінскай вобласці. У 1934—1938 гг. старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце біялагічных навук акадэміі навук БССР, у 1938—1939 гг. ва Усесаюзным НДІ льну ў горадзе Таржок. У 1940 годзе С. А. Самцэвіч абараніў кандыдацкую дысертацыю і ўзначаліў кафедру фізіялогіі раслін і мікрабіялогіі Уманскага сельскагаспадарчага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў РСЧА. Пасля дэмабілізацыі зноў працаваў у Уманскім сельскагаспадарчым інстытуце, потым кіраваў лабараторыяй мікрабіялогіі Інстытута лесаводства Акадэміі навук УССР. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1964 года С. А. Самцэвіч у АН БССР — загадчык лабараторыі мікрабіялогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі, кіраўнік Аддзела мікрабіялогіі (з 1975 г. Інстытут мікрабіялогіі АН БССР). У 1967 годзе С. А. Самцэвіч абраны членам-карэспандэнтам АН БССР.

Навуковая дзейнасць

С. А. Самцэвіч займаўся даследаваннямі ўзаемадзеянняў мікраарганізмаў, глебы і вышэйшых раслін, магчымасцей кіравання імі. Вывучаў прыроду сімбіёзу клубеньчыкавых бактэрый і бабовых раслін. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 22 кандыдаты і 1 доктар навук. З’яўляецца аўтарам 6 вынаходніцтваў і больш за 250 навуковых артыкулаў. Неаднаразова прымаў удзел у міжнародных кангрэсах і канферэнцыях. Быў абраны віцэ-прэзідэнтам Усесаюзнага таварыства мікрабіёлагаў і старшынёй яго Беларускага аддзялення, членам шэрагу навуковых саветаў.

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Этот день в истории 27 июля // СБ—Беларусь сегодня
  2. Электронны каталог бібліятэкі БДТУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Мікрабіёлагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крупскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мікрабіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 30 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы