wd wp Пошук:

Сядзіба Альбярцін

Сядзіба «Альбярцін», Палацава-паркавы ансамбль Пуслоўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму. Размешчана на беразе р. Іса, цяпер у межах г. Слоніма.

Гісторыя

Створана ў першай палове XIX ст. як рэзідэнцыя слонімскага павятовага маршалка Войцеха Пуслоўскага — уладальніка прадпрыемстваў па вытворчасці сукна, дываноў і паперы.

У 2019 годзе пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што сядзіба мае патрэбу ў тэрміновай рэканструкцыі і рамонце[1].

Архітэктура

Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх на карціне Н. Орды, 1860

У комплекс уваходзілі сядзібны дом з флігелем, службовыя пабудовы, гаспадарчыя будынкі (захавалася стайня), фабрыка. Сядзібны дом абмяжоўваў парк пейзажнага тыпу планіроўкі, які на берагах запруджанай р. Іса пераходзіў у шырокі лесапарк.

Сядзібны дом

Сядзібны дом — двухпавярховы, мураваны, асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным чатырохкалонным порцікам. У афармленні галоўнага ўвахода выкарыстаны скульптуры львоў. Унутраная планіроўка калідорная. У апрацоўцы інтэр’ера атрымалі развіццё тэмы вонкавай архітэктуры — пілоны, кесоны, стылізаваныя капітэлі.

Флігель

Флігель — двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак эклектычнай архітэктуры.

Стайня

Стайня — мураваны неатынкаваны Т-падобны ў плане будынак, у дэкоры якога выкарыстана арнаментальная муроўка. Кампазіцыя двух’ярусная: першы ярус вылучаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, другі — круглымі люкарнамі. У цэнтры галоўнага фасада шырокі партал з ліштвай у выглядзе падковы і з ляпной маскай галавы каня. Партал фланкіраваны рызалітамі. У архітэктуры будовы выкарыстаны элементы стылю «мадэрн».

Зноскі

  1. Сохранить память для потомков: прокуратура Гродненской области потребовала устранить нарушения в сфере охраны историко-культурного наследия. 06.12.2019 Архівавана 7 снежня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Славутасці Слоніма
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Пуслоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак