wd wp Пошук:

Сцяпан Шнэк

Сцяпан Шнэк (псеўд. Янка Нясьцерпны, С. Ляднінскі) (12 кастрычніка 1900, в. Лядна, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (сёння — Слуцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — 19 студзеня 1952, Мельбурн, Аўстралія) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч, бацька У. Шнэка.

Біяграфія

У 19301936 гг. з невялікім перапынкам вучыўся ў Ваенна-тэхнічнай акадэміі РСЧА ў Ленінградзе. Затым кіраваў домам палітпрасветы ў Чыце Забайкальскай ваеннай акругі. У 1938 г. выключаны з партыі і звольнены з арміі.

Восенню 1939 г. вярнуўся на радзіму і пасяліўся з сям’ёй у Слуцку. Працаваў настаўнікам у школе. Пазней узначальваў слуцкую службу парадку, быў кіраўніком Беларускай краёвай абароны на Слуцкую акругу. Вясной 1944 г. арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі разам з усёй сям’ёй, але выпушчаны дзякуючы заступніцтву Р. Астроўскага. Пасля ад’езду з Беларусі праз некаторы час быў прызначаны кіраўніком ваенных спраў Беларускай цэнтральнай рады.

Некаторы час працаваў у Францыі, потым разам з сям’ёй жыў у лагерах DP у Германіі. Працаваў настаўнікам матэматыкі ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча (Ватэнштэт)[4]. 20 мая 1950 г. прыехаў у Мельбурн (Аўстралія, і адразу быў з сям’ёй адпраўлены ў часовы лагер перамешчаных асоб (DP) каля Банагіля(англ.) бел.. Спачатку працаваў у Сіднеі (Новы Паўднёвы Уэльс), але потым пераехаў да сям’і ў Мельбурн[5]. Трымаў сувязь з мясцовымі беларусамі, а таксама беларускімі дзеячамі ў іншых краінах. Узначальваў аддзел Краёвай абароны Калегіі БЦР[6].

Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя перыядычныя выданні «Беларускае слова», «Бацькаўшчына» пад псеўданімам Янка Нясцерпны.

Збіў жонку, якая ў цяжкім стане трапіла ў шпіталь, а сам скончыў жыццё самагубствам[7]. Пахаваны на беларускай дзялянцы могілак Фоўкнэр(англ.) бел. (каля Мельбурна).

Сям’я

Жанаты на Яўгеніі Даўгалевіч з якой меў 3 дзяцей:

Творы

Зноскі

  1. За дзяржаўную незалежнасць Беларусі (For national independence of Byelorussia): Дакуманты і матэрыялыматар’ялы сабраныя і падрыхтаваныя для публікацыі І. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай цэнтральнай рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. — Лёндан: выданьне Беларускай цэнтральнай рады, 1960. — 198 с. — С. 100 — 101.
  2. Грыбоўскі, Ю. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць / Юры Грыбоўскі // Беларускі гістарычны агляд. — 2007. — Т. 14. — Сш. 1 — 2 (26 — 27). — Снежань. — С. 97 — 140. — С. 130.
  3. Шнэк, С. Узброеная Случчына… — С. 44. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 383. В. 1. Спр. 3. Арт. 20.
  4. Максімюк, Я. — С. 39.
  5. Шнэк, А. Успаміны з жыцьця ў Аўстраліі / Алег Шнэк // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, [1] с., [2] л. iл. — С. 333 — 334. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.
  6. Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943 — 1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — С. 239. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0. Са спасылкай на: Ліст А. Русака да Р. Астроўскага ад 20 траўня 1952 г., копія якога захоўваецца ў аўтара.
  7. Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум… — С. 503.
  8. Успаміны захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Ф. 383. В. 1. Спр. 11. Арк. 1 — 16.

Літаратура

[[Катэгорыя:Імігравалі ў Аўстралію з Беларусі]

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Імігравалі ў Германію з Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі РВСП імя Пятра Вялікага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мельбурне
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мельбурне