wd wp Пошук:

Уладзімір Шнэк

Уладзімір Шнэк (23 сакавіка 1927, Менск — 3 лютага 1995, Мельбурн, Аўстралія; Псеўданімы: Случанскі) — беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай дыяспары.

Біяграфія

Сын Сцяпана Шнэка, брат Алега Шнэка. Вучыўся ў Мінскай афіцэрскай школе Беларускай краёвай абароны. Летам 1944 года пакінуў Беларусь. Па капітуляцыі Германіі жыў у лагерах для перамешчаных асоб, займаўся скаўтынгам. У 1950 годзе выехаў у Аўстралію, жыў у Мельбурне.

Хутка па прыездзе ў Аўстралію далучыўся да беларускай грамады ў Мельбурне, стаў сябрам Аддзелу Беларускага Аб’яднання ў Вікторыі, узначаліў скаўцкі «Зьвяз імя Ўсяслава Чарадзея». Прыхільнік Беларускай цэнтральнай рады. З 1956 года старшыня аддзела Беларускага аб’яднання ў штаце Вікторыя. У 1958—1961 гг. завочна вучыўся ў Мастацкім Інстытуце ў Мельбурне, далучыўся да Згуртавання Мастакоў у Вікторыі. У 1969—1972 гг. скончыў Каралеўскі Інстытут Тэхналогіі ў Мельбурне[ru] і дастаў дыплом механічнага чарцёжніка.[2]

З 1982 года начальнік краёвага штаба БКА, палкоўнік у структуры гэтай арганізацыі. З 1986 года намеснік начальніка галоўнага штаба Беларускага вызвольнага фронта. Удзельнічаў у Канферэнцыях Сусветнай Антыкамуністычнай Лігі ў Тайбэі (1987, 1989), 10-м Пленуме БЦР (1988). Ад 1990 г. — сакратар управы БЦК ў Вікторыі. Быў удзельнікам Першага з’езда беларусаў свету.

Памёр 3 лютага 1995 года.

Творчасць

Выдаваў часопіс «На варце» як орган Краёвага Штабу БВФ і гумарыстычны дадатак да яго «Ёрш». У 1958 годзе выдаў гістарычны раман «Драбы», за свае грошы апублікаваў паэму Лявона Случаніна «Рагнеда». Падрыхтаваў і выдаў альбом «Беларуская Краёвая Абарона» (1984).

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 10 лютага 2022.
  2. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 3 лютага. Уладзімір Шнэк

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мельбурне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску