wd wp Пошук:

Кіраванне часам

Кіраванне часам — свядомы нагляд за колькасцю выдаткаванага на дакладныя віды дзейнасці часу дзеля падвышэння іх выніковасці. Вызначае час і шырыню ажыццяўлення задумаў. Яму спрыяюць планаванне, размеркаванне, мэтавызначэнне, упаўнаважванне, агляд спраў, адсочванне, наладжанне, стварэнне раскладу і вызначэнне пераваг.

Віды

Вылучаюць чатыры пакаленні падыходаў да кіравання часам:

  1. напамінкі на падставе гадзінніка, што папярэджвае аб тэрміновасці выканання задачы;
  2. планаванне і падрыхтоўка грунтуюцца на календары і кнізе занатовак для мэтавызначэння;
  3. паўсядзённае планаванне і вызначэнне пераваг на падставе дакладных каштоўнасцей;
  4. выкарыстанне вылічальнай прылады для нагляду за ажыццяўленнем мэты і задач пры наданні перавагі важнасці перад тэрміновасцю[1].

Вызначэнне пераваг

Спіс задач служыць замяняльнікам памяці, пры складанні якога варта:

Выбар пераважных задач таксама мае адначасна стасавацца з іх важнасцю і тэрміновасцю.

Тэрміновасць
не тэрмінова тэрмінова
Важнасць важна Вызначыць час выканання задачы ды выканаць яе асабіста Адразу выканаць самому
ня важна Не рабіць, адкінуць Перадаць задачу адказнай асобе

Зноскі

  1. Стывен Кові. Сем звычак здатных людзей = англ.: The Seven Habits of Highly Effective People. — Free Press, 1989. — ISBN 0-7432-6951-9.
  2. Джулі Моргенстэрн. Кіраванне часам знутры: бездакорны спосаб устанаўлення нагляду за Вашым раскладам — і Вашым жыццём = англ.: Time Management from the Inside Out: The Foolproof System for Taking Control of Your Schedule—and Your Life. — 2-ое. — Нью-Ёрк: Henry Holt, 2004. — 285 с. — ISBN 0805075909.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Псіхалогія
Катэгорыя·Асабістае жыццё
Катэгорыя·Менеджмент