wd wp Пошук:

Стараанглійскае Шасцікніжжа

Фараон на судовым пасяджэнні, пасля прыняцця рашэння аб яго пекары і чашніку

Стараанглійскае Шасцікніжжа з’яўляецца сумесным праектам канца Англасаксонскага перыяду(руск.) бел., які ўтрымлівае пераклад усіх кніг Шасцікніжжа(англ.) бел. на стараанглійскую, як мяркуецца, пад рэдакцыяй Эльфрыка Граматыка(руск.) бел.[2]. Гэта першы агульнаўжывальны пераклад першых шасці кніг Старога Запавету, г. зн. пяці кніг Торы (Кнігі Быццё, Выхад, Левіт, Лічбаў і Другі закон) і Кніга Ісуса Навіна.

Рукапісы

Пераклад захаваўся ў сямі манускрыптах, большасць з якіх з’яўляюцца фрагментарнымі. Самы вядомы з іх — багата ілюмінаваны рукапіс захоўваецца ў Лондане: Брытанская бібліятэкаCotton MS Claudius B.iv. Яшчэ адна копія тэксту, без раскошных ілюстрацый, але з перакладам з Кнігі Суддзяў (такім чынам, таксама званая Стараанглійскае Шасцікніжжа), знаходзіцца ў Оксфардскай Бадліянскай бібліятэцы, Laud Misc. 509.

Claudius B.iv. верагодна, быў складзены ў другой чвэрці XI стагоддзя ў Абацтве Святога Аўгусціна, Кентэрберы. Ён уключае ў сябе пераклад і прадмову Эльфрыка Граматыка(руск.) бел., у той час як астатнія часткі перакладу былі зробленыя ананімнымі аўтарамі. Пітэр Клемоўз(англ.) бел. кажа аб тым, што Бёртферт з Рэмсі(англ.) бел. адказваў за складанне, а таксама часткова за пераклад.

Адзін або, што больш верагодна, некалькі мастакоў суправадзілі апавяданне 394 каляровымі ілюстрацыямі, якія змяшчаюць каля 550 сцэн, многія з якіх з’яўляюцца незавершанымі, на розных стадыях скончанасці. У іх сцэны Старога Запавету паказаны ў абставінах, сучасных аўтарам ілюстрацый, без аніякіх змен, і таму даюць каштоўныя звесткі пра многія аспекты англасаксонскага свету. Шырокія ілюстрацыі паказваюць, што яны былі ў асноўным распрацаваныя для выкарыстання ў скрутках[3].

Перавыданні

Зноскі

  1. http://www.bl.uk/manuscripts/FullDisplay.aspx?ref=Cotton_MS_Claudius_B_IV
  2. Fox and Sharma 6.
  3. Dodwell (1993), 118—120

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кнігі XI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англасаксонскае мастацтва
Катэгорыя·Англійскія пераклады Бібліі
Катэгорыя·Творы XI стагоддзя