wd wp Пошук:

Кніга Лічбаў

Кніга «Лічбы» (іўр.: בְּמִדְבַּר‏‎, Бэ-мідбар — «У пустыні»; лац.: Numeri; стар.-грэч.: Ἀριθμοί) — кніга Бібліі (частка Старога Запавету), якая апісвае гісторыю яўрэяў пасля зыходу з Егіпта.

Распавядаецца пра знаходжанне Ізраэля каля гары Сінай, вандроўкі па пустыні і прыпынак у Кадэшы, дадатковыя законы і прыказанні, войны з суседнімі народамі, нарэшце, паход у Мааб і дзеі прарока Валаама. Назва кнігі паходзіць ад перапісу ўсіх, здольных да бою, пра які гаворыцца ў першых раздзелах кнігі, а таксама ў канцы.

Біблія Францыска Скарыны

Асноўны артыкул: Кніга Лічбы (Скарына) Надрукаваная Ф. Скарынам у Празе кніга «Лічбы» (1519) захавалася ў 17 асобніках. У гэтым выданні Скарыны змешчана толькі адна арыгінальная гравюра «Людие ізраилевы с полки своими около храму божия», якая знаходзіцца на тытульным аркушы кнігі. Астатнія ілюстрацыі ўзятыя з папярэдніх выданняў. Так, застаўка да самога тэксту кнігі запазычана з выдання кнігі «Ісус Сірахаў», а віньетка да скарынаўскага пасляслоўя — з прадмовы да кнігі «Левіт».[1]

Пераклады

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 168.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кніга Лічбы
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету
Катэгорыя·Пяцікніжжа