wd wp Пошук:

Кніга Другі закон

Другі закон (іўр.: דְּבָרִים, Двары́м — «Словы»; лац.: Deuteronomium; стар.-грэч.: Δευτερονόμιον), або Другазаконне — кніга Бібліі, апошняя кніга з Пяцікніжжа Майсея, своеасаблівы выклад зместу ўсіх папярэдніх кніг Пяцікніжжа Майсея.

Пададзена ў форме прамовы Майсея перад ізраільцянамі напярэдадні іх пераходу праз Іардан і ўступлення ў зямлю запаветную. Кніга падае паўтарэнне закону, учыненае прарокам перад сваёй смерцю. Гэта апошні запавет перададзены Майсеем свайму народу, які сваім зместам ахоплівае ўвесь закон.

Назва

Ілюстрацыя да кнігі Другі закон 14:1

Назва «Другі закон» паходзіць ад грэчаскага перакладу (у Септуагінце) біблейскага выразу іўр.: מִשְׁנֵה הַתּוֹרָה[1] (мішнэ ха-тара; літар. «рукапіс Торы, перапісаны з іншага рукапісу», «спіс Закону») — стар.-грэч.: Δευτερονόμιον («другі закон» або «паўтораны закон»). Тым самым змест гэтай кнігі інтэрпрэтаваны ў якасці «другога закону», абвешчанага Майсеем у краіне Мааўскай, і супастаўлены з «першым законам», які быў атрыманы Майсеем ад Бога на гары Сінай. Назва кнігі адпавядае зместу, у Другім законе сапраўды паўтораныя значныя паводле аб’ёму фрагменты рэлігійнага заканадаўства кнігі Зыход.

Біблія Францыска Скарыны

Асноўны артыкул: Другі закон (Скарына) Выданы Ф. Скарынам Другі закон захаваўся ў 14 асобніках. Як і папярэдняя кніга Пяцікніжжа, яна не вылучаецца багаццем мастацкага аздаблення. Тут змешчаны толькі дзве гравюры, адна з іх — на тытульным аркушы з надпісам: «Моисей навчает людей ізраилевых втораго закону» ды паўтораная перад тэкстам кнігі застаўка, перанесеная з кнігі Ісуса Навіна.[2]

Пераклады

Зноскі

  1. Др. 17:18
  2. Скарына Ф.: Творы… С. 168.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кніга Другі Закон
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету
Катэгорыя·Пяцікніжжа